Айцішніка, які заплаціў 31 біткойн кампенсацыі за данаты, паўторна асудзілі на 9 гадоў

Праграміст з Мінска Аляксандр Зіязетдзінаў, якога прысудзілі да трох гадоў калоніі за крыптавалютныя данаты, атрымаў новы тэрмін, паведамляюць праваабаронцы. Прысуд айцішніку вынеслі яшчэ ў сакавіку мінулага года, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.

138 каментарыяў

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, праграміста асудзілі на 9 гадоў за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці».

Першапачаткова праграміста прысудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму за данат у 0,2 эфіру (каля 800 долараў) у адзін з фондаў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем».

Увосень 2023 года айцішніка паказалі на дзяржаўным тэлебачанні. У сюжэце паведамлялася, што праграміст у якасці кампенсацыі за данаты абмяняў 31 біткойн (больш за 750 тысяч долараў) і пералічыў сродкі на рахункі медустаноў. Таксама стала вядома, што айцішнік падаў хадайніцтва аб памілаванні.

Аднак ужо пасля вынясення прысуду сілавікі нібыта выявілі дачыненне праграміста да яшчэ 5 крыптавалютных плацяжоў. Яму адмовілі ў памілаванні і распачалі новую справу.


Читать на dev.by