Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнік у IBM не працуе 15 гадоў, атрымлівае заробак і судзіцца, бо не даюць прыбаўкі

Старэйшы ІТ-спецыяліст IBM Іан Кліфард сышоў з працы па медстрахоўцы, паводле якой кампанія абавязалася працягваць плаціць яму заробак. Ён вырашыў судзіцца з тэхнагігантам за дыскрымінацыю па стане здароўя, паколькі ягоны заробак, у адрозненне ад інфляцыі, не расце, піша The Telegraph.

2 каментарыя
Айцішнік у IBM не працуе 15 гадоў, атрымлівае заробак і судзіцца, бо не даюць прыбаўкі

Старэйшы ІТ-спецыяліст IBM Іан Кліфард сышоў з працы па медстрахоўцы, паводле якой кампанія абавязалася працягваць плаціць яму заробак. Ён вырашыў судзіцца з тэхнагігантам за дыскрымінацыю па стане здароўя, паколькі ягоны заробак, у адрозненне ад інфляцыі, не расце, піша The Telegraph.

Кліфард не з’яўляўся ў офісе ад верасня 2008 года. У 2013-м ён заявіў, што за папярэднія пяць гадоў яму ні разу не паднялі заробку і не выплачвалі адпускных. У красавіку таго года бакі прыйшлі да дамовы, паводле якой IBM мае плаціць непрацаздольнаму працаўніку 75% заробку — £54 тысячы на год, — пакуль яму не споўніцца 65 гадоў, альбо да моманту ягонага паздаравення, выхаду на пенсію або смерці. То-бок за ўвесь тэрмін дзеяння страхоўкі, а гэта больш за 30 гадоў, айцішнік атрымае звыш £1,5 млн. Таксама ён атрымаў каля £9 тысяч кампенсацыі за адпачынкі. Кліфард, у сваю чаргу, абяцаў больш ніколі не выстаўляць кампаніі грашовыя прэтэнзіі.

Але цяпер Кліфард лічыць, што гэтага недастаткова, паколькі ў сувязі з інфляцыяй ягонае ўзнагароджанне з часам абясцэньваецца. У лютым 2022 года ён звярнуўся ў суд па працоўных справах, настойваючы, што кампанія дыскрымінуе з прыкметы інваліднасці: бо яму ад 2013 года не павышалі заробку і не давалі адпускных у адрозненне ад здаровых супрацоўнікаў. Кліфард таксама адзначыў, што на фоне інфляцыі больш як у 10% каштоўнасць ягонага ўзнагароджання неўзабаве сыдзе на нішто.

«Сэнс гэтай страхоўкі быў у тым, каб даць гарантыю бяспекі супрацоўнікам, не здольным працаваць — гэтая мэта не можа быць дасягнутая, калі выплаты назаўжды замарожаныя», — перакананы Кліфард.

Суд аднак адкінуў патрабаванні ІТ-спецыяліста, палічыўшы, што адсутнасць прыбавак звязаная не з ягоным станам здароўя, а з ягонай неактыўнасцю, і што шараговым супрацоўнікам такая прывілея, якой карыстаецца ён, наогул не даступная. І што нават з улікам абясцэньвання £50 тысяч на год на працягу 30 гадоў — даволі вялікія грошы.

«Динозаврики» которые «должны исчезнуть»: IBM оправдывается по иску за эйджизм
«Динозаврики», которые «должны исчезнуть»: IBM оправдывается по иску за эйджизм
По теме
«Динозаврики», которые «должны исчезнуть»: IBM оправдывается по иску за эйджизм

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
0

Воистину наглость - второе счастье!

0

Вполне нормальная компенсация за то, что не портит ИБМовские продукты быдлокодом (он не совсем оттуда, а с неудачно прикупленной фирмы)