Айцішнік натхніўся фільмам і скраў у працадаўцы сотні тысяч долараў
Распрацоўшчык софту з Сіэтла арганізаваў ашуканскую схему, пры дапамозе якой падмануў працадаўцу прыкладна на $300 тысяч, паведамляе KOMO News.

28-гадовы амерыканец Эрменільда Кастра напісаў код для старонкі аплаты маркетплэйса Zulily.com, які пераводзіў кошт дастаўкі на яго банкаўскі рахунак. Такім чынам ён зарабіў $260 тысяч.
Акрамя таго, распрацоўшчык маніпуляваў цэнамі тавараў. Так ён за капейкі скупіў тавары, якія ў суме каштавалі каля $41 тысячы.
У сваіх паказаннях Кастра сказаў, што натхніўся фільмам «Офісная прастора» з 90-х, дзе айцішнікі таксама прыдумалі схему прысваення грошай кампаніі. Кіберспецыялісты Zulily выявілі на яго ноўтбуку тэчку пад назвай «OfficeSpace project», а ў ёй — сведчанні таго, як супрацоўнік знішчаў доказы, напрыклад, падчышчаў журналы і адключаў функцыі, якія яму заміналі.
Крадзяжы пачаліся ў лютым. Ужо ў сакавіку кампанія выявіла нестыкоўку ў сумах дастаўкі тавараў спажыўцам.
Кастра ўваходзіў у групу, якая займалася пошукам прычыны. Урэшце следства выйшла на яго. Пазней у яго перад домам знайшлі стосы кардонак — ён заказаў на свой адрас больш за тысячу адзінак тавараў.
Кастра заявіў, што заказы прыйшлі да яго дадому праз памылку, якая адбылася падчас тэсту. Ён сказаў, што забыўся вярнуць іх і не стаў паведамляць пра іх кампаніі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.