Айцішніка з Берасця асудзілі на 2,5 гады
За «распальванне іншай сацыяльнай варожасці».
Берасцейскі абласны суд асудзіў 28-гадовага айцішніка Радзівона Качаткова, паведамляюць праваабаронцы. За каментары ў тэлеграм-чатах, пакінутыя ў 2020 годзе, яму прысудзілі 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).
Мяркуючы з профілю ў лінкедзіне, хлопец скончыў БНТУ, працаваў франтэнд-распрацоўшчыкам у кампаніі Aristek Systems. Раней паведамлялася, што Качаткова затрымалі ў снежні 2022 года неўзабаве па вяртанні з-за мяжы.
Читать на dev.by