Айцішніка затрымалі за «негатыўныя каментары супраць грамадзян Расіі»

Пра затрыманне распрацоўшчыка Віталя Лазарэвіча паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

3 каментарыя

Віталю 36 гадоў. Ён мінчук. Пасля заканчэння БНТУ крыху папрацаваў у Акадэміі навук, а затым перайшоў у ІТ. У профілі мужчыны ў LinkedIn паказана, што ён працуе ў Aetsoft на пазіцыі франтэнд-распрацоўшчыка. 

Лазарэвіча затрымалі каля тыдня таму, а 8 жніўня далі суткі за «дробнае хуліганства». Віталя вінавацяць у тым, што ён пакідаў каментары ў тэлеграме. 

Мяркуючы з відэа ад сілавікоў, у гэтых каментарах ён падтрымліваў Украіну, а таксама асуджаў дзеянні сілавікоў і падтрымліваў пратэст. Ёсць інфармацыя, што супраць распрацоўшчыка заведзеная крымінальная справа.

Айцішніца вярнулася з Польшчы ў Гродна, яе затрымалі і будуць судзіць — СМІ
Па тэме
Айцішніца вярнулася з Польшчы ў Гродна, яе затрымалі і будуць судзіць — СМІ
Праграмістку, якая працуе ў Польшчы, затрымалі за фота з пратэстаў
Па тэме
Праграмістку, якая працуе ў Польшчы, затрымалі за фота з пратэстаў

Читать на dev.by