Айцішніка затрымалі за стырном у Мінску

Яму ўспомнілі ўдзел у пратэстах, каментары ў чатах і перасылку звестак у «ЧКБ».

2 каментарыя

У Мінску затрымалі мужчыну за стырном, у якога пару месяцаў таму забралі пасведчанне праз ДТЗ. На відэа сілавікоў ён называецца айцішнікам і расказвае, што працуе ў ІТ-кампаніі на выпрабавальным тэрміне, займаецца ІТ-стартапамі.

Таксама ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах, пісаў каментары ў тг-чатах, перадаваў інфармацыю ў «ЧКБ», а яшчэ зайшоў у «План Перамога».

Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманага завуць Зміцер Марчук.


Читать на dev.by