Айцішнікі-індыйцы ў Крэмніевай даліне пратэстуюць супраць дыскрымінацыі пры выдачы віз
Тры дзясяткі ІТ-спецыялістаў індыйскага паходжання выйшлі з пратэстам на вуліцы каліфарнійскага горада Сан-Хасэ ў нядзелю, піша CBS San Francisco.
Тры дзясяткі ІТ-спецыялістаў індыйскага паходжання выйшлі з пратэстам на вуліцы каліфарнійскага горада Сан-Хасэ ў нядзелю, піша CBS San Francisco.
Тры дзясяткі ІТ-спецыялістаў індыйскага паходжання выйшлі з пратэстам на вуліцы каліфарнійскага горада Сан-Хасэ ў нядзелю, піша CBS San Francisco.
Усе яны прыехалі працаваць у амерыканскім ІТ па візе H1B, прычым некаторыя знаходзяцца ў ЗША некалькі дзесяцігоддзяў. Паводле іх слоў, усе яны падалі заяўкі на грын-карту — і гэтыя заяўкі былі ўхваленыя. Але чакаць запаветныя карты ім прыйдзецца паўтара стагоддзя.
«150 гадоў! Я памру да таго часу, як убачу сваю грын-карту», — бядуе адзін з незадаволеных.
У ЗША дзейнічае абмежаванне на колькасць грын-карт, якія могуць быць выдадзеныя прадстаўнікам адной краіны на аснове прафесійных навыкаў. Ахвотных з Індыі настолькі шмат, што атрымаць візу практычна нерэальна.
Нядзельны пратэст праходзіў ля дома сяброўкі Палаты прадстаўнікоў амерыканскага парламента Зоі Лофгрэн. Таксама яна з’яўляецца старшынёй падкамітэта Палаты па іміграцыі. Дэманстранты патрабавалі ад яе выканаць абяцанне і ў найбліжэйшы тыдзень вынесці на галасаванне законапраект, які скасуе нацыянальны крытэр пры выдачы віз кваліфікаваным спецыялістам.
Пратэстоўцы адзначаюць, што змагаюцца за элементарнае раўнапраўе. Яны хочуць, каб улады шанавалі тыя навыкі, якія яны прыносяць у краіну, без аглядкі на месца іх нараджэння.
Важна яшчэ і тое, што ўладальнікі працоўных H1B-віз у выпадку страты працы незалежна ад прычыны маюць два месяцы на пошук новага наймальніка, які б праспансаваў ім новую візу. У адваротным выпадку іх дэпартуюць.
Акрамя таго, дзеці працаўнікоў, якія прыехалі па візе H1B, маюць пакінуць ЗША па дасягненні 21 года, нават калі пражылі тут усё жыццё. Таксама, у адрозненне ад грын-карты, у выпадку смерці працаўніка-ўладальніка візы H1B яго сям’я мае выехаць з краіны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.