У снежні айцішнікі атрымалі рэкордны за 5+ гадоў заробак
У снежні мінулага года ў ІТ-сектары рэзка вырас сярэдні заробак, стаўшы рэкордным за апошнія некалькі гадоў.
У снежні мінулага года ў ІТ-сектары рэзка вырас сярэдні заробак, стаўшы рэкордным за апошнія некалькі гадоў.
У снежні мінулага года ў ІТ-сектары рэзка вырас сярэдні заробак, стаўшы рэкордным за апошнія некалькі гадоў.
Паводле звестак Белстата, у мінулым месяцы сярэдні заробак у ІТ (да выплаты падаткаў) склаў 9494,6 рубля. У параўнанні са снежнем 2023 года ён вырас на 12,5%, адносна лістапада 2024 года — амаль на 28%.
Сярэдні заробак у ІТ расце шосты месяц запар.
Рэзкі скачок заробкаў айцішнікаў пры канцы года — ужо звыклая сітуацыя за апошнія некалькі гадоў.
Але ўпершыню за 5+ гадоў сярэдні заробак у ІТ-сектары перавысіў 9 тысяч рублёў. Больш за тое, калі прааналізаваць даныя па заробках айцішнікаў за ўвесь час, будзе цалкам верагодна, што ў снежні мінулага года быў зафіксаваны гістарычны рэкорд.
Вось так выглядае топ-10 самых высокіх сярэдніх заробкаў у беларускім ІТ за апошнія 5 гадоў у залежнасці ад месяца.
Дагэтуль самым «прыбытковым» для беларускіх айцішнікаў быў люты 2022 года. Праз пачатак вайны ва Украіне здарылася другая хваля рэлакацыі айцішнікаў, і ў той перыяд ІТ-кампаніі масава выплачвалі супрацоўнікам рэлакацыйныя бонусы. У выніку сярэдні заробак у ІТ-сектары вырас за месяц больш чым на 40% (у лютым адносна студзеня) да 8,8 тысячы рублёў.
Амаль да 8,5 тысяч рублёў вырас заробак у снежні 2023 года. Рэзкі рост сярэдняй зарплаты ў ІТ у снежні мінулага года быў, верагодна, абумоўлены тымі ж фактарамі, што і годам раней.
Хутчэй за ўсё, частка ІТ-кампаній выплаціла супрацоўнікам гадавыя бонусы. Шматлікія кампаніі робяць гэта або адразу пры канцы года, або ў першым квартале наступнага года (часцей за ўсё ў сакавіку).
Таксама на сярэднім заробку ў рублях адбіўся рост курса долара. Па выніках снежня мінулага года курс амерыканскай валюты стаў рэкордным у 2024 годзе — 3,4614.
У замежнай валюце сярэдні заробак у ІТ па выніках снежня таксама рэзка вырас.
За мінулы месяц ён склаў 2743 долары (брута, па сярэднім курсе Нацбанка). У параўнанні са снежнем 2023 года ён вырас на 3,2%, адносна лістапада 2024 года — амаль на 25%.
Снежаньскі заробак айцішнікаў у валюце таксама рэкордны не толькі летась, але і за апошнія некалькі гадоў. Што праўда, да рэкорду лютага 2022 года ён моцна не дацягнуў. Тады ў пераліку па курсе Нацбанка сярэдняя зарплата ў ІТ-сектары перавысіла 3,3 тысячы долараў. Здаецца, гэты рэкорд яшчэ не хутка будзе пабіты. Прынамсі на дадзены момант перадумоў для гэтага няма.
А вось так выглядае топ-10 самых высокіх сярэдніх заробкаў у беларускім ІТ у валюце за апошнія 5 гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну что тут поделаешь, если белорусские айтишники работают лучше всего в декабре... Может стоит лето отменить?
Запретить. Несогласных жэстачайше наказать.
По данным белстат – конечно верим :)
хотели написать рост на 2-8%, но получилось 28% :)
Поскромничали: сделали бы сразу на уровне bay area :)
Дальше можно было не читать.
Если эти цифры хоть падать не будут несколько месяцев, то можно задумываться о каких-то изменениях. А пока, увы, ни о чем не говорит
То чувство, когда твоя ежемесячная нетто выше любого из так называемых рекордов. Белорусский ойци рай, да?