Айцішніца вярнулася з Польшчы ў Гродна, яе затрымалі і будуць судзіць — СМІ
Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на найстарэйшую беларускую газету.
Паводле інфармацыі выдання, дзяўчына родам з Гродна, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці камп’ютарная бяспека. Працавала ў ІТ-кампаніі SENA. У Польшчу, верагодна, з’ехала пасля пачатку вайны ва Украіне.
Суд над айцішніцай пачнецца 23 ліпеня. Дзяўчыне выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 342 КК РБ за ўдзел у акцыях пратэсту. Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Раней таксама стала вядома пра затрыманне сілавікамі эканаміста кампаніі-рэзідэнта ПВТ «СмартПрацэсінг» за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Такую інфармацыю апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў.
Читать на dev.by