Айцішніцу з Брэста асудзілі на 6 гадоў
За данаты. Яшчэ адную айцішніцу судзяць за пратэсты.
Пракуратура Брэсцскай вобласці паведамляе пра прысуд для 38-гадовай жыхаркі Брэста, якая «ў 2021–2022 гады перавяла на банкаўскія рахункі і віртуальныя гаманцы, якія знаходзіліся ў карыстанні прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаванняў, у тым ліку ўзброеных, напрыклад, „Полк Каліноўскага“, грашовыя сродкі і крыптавалюту ў агульнай суме не меншай за 4,4 тысячы BYN».
Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 361-2, ч.2 арт. 361-2, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 361-3 КК РБ і прызначылі 6 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, а таксама штраф 1000 БВ (40 тыс. BYN).
Медыя пішуць, што гэта 38-гадовая мастачка і айцішніца з Брэста Наталля Левая. Яна працавала ў польскім офісе беларускай геймдэў-кампаніі, потым звольнілася і вярнулася ў Беларусь.
Акрамя таго, праваабаронцы паведамляюць пра пачатак суда над 25-гадовай Лізаветай Макрыдзінай, праграмісткай і бізнэс-аналітыкам родам з Гродна. Яе таксама затрымалі пасля вяртання з Польшчы. Лізавету абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах паводле арт. 342 КК РБ, ёй пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Читать на dev.by