Айцішніка з Бярозы судзілі за данат на вайну
Пракурор запытаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У Брэсцкім абласным судзе ў сярэдзіне лютага разглядалі справу 39-гадовага айцішніка Аляксандра Сысоева, паведамляюць праваабаронцы.
Айцішніка затрымалі за данат летам 2023 года. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 КК РБ «Фінансаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, ва ўзброеных канфліктах, ваенных дзеяннях».
Сысоеў нібыта пералічыў каля 13 долараў беларусам, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях на баку Украіны. Гаворка пра аплату праз фэйсбук з выкарыстаннем PayPal.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пракурор запытаў для айцішніка пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд праваабаронцам пакуль невядомы, але наўрад ці варта спадзявацца на паблажлівасць суда.
Читать на dev.by