Айцішнікі сталі больш укладацца ў крыпту. Ёсць у кожнага чацвёртага

Беларусь уваходзіць у топ-20 краін у свеце паводле колькасці ўладальнікаў крыптавалют. Даведаліся, ці шмат трымальнікаў крыпты сярод айцішнікаў.

1 каментарый
Паўдзельнічалі 1400+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 35% — мідл. Амаль траціна спецыялістаў працуе ў ІТ 10 і больш гадоў.
Падрабязней пра ўдзельнікаў
  • Developer (software engineer) — 47,2%
  • QA Specialist — 8,1%
  • Team Lead/Tech Lead — 7,6%
  • QA Automation Engineer — 5,3%
  • DevOps Engineer — 3,8%
  • Project Manager — 3,1%
  • Business Analyst — 2,9%
  • Іншае — 2,5%
  • Architect — 1,1%
  • Head of Department — 2,1%
  • Marketing Specialist — 1,8%
  • Data Scientist — 1,5%
  • Designer — 1,4%
  • HR Specialist/Recruiter — 1,3%
  • C-Level — 1,2%
  • System Administrator — 1,2%
  • UI/UX Designer — 1,1%
  • Product Manager/Product Owner — 1,0%
  • Delivery Manager — 0,8%
  • Support Specialist — 0,8%
  • DataBase/Administrator — 0,8%
  • Resource Manager — 0,7%
  • Account Manager — 0,6%
  • Sales/Business Development Manager — 0,6%
  • System Analyst — 0,4%
  • Technical Writer — 0,3%
  • Copywriter — 0,1%
  • PR Specialist/Manager — 0,1%

Прафесійны ўзровень

  • Middle — 40,0%
  • Senior — 32,2%
  • Lead — 12,9%
  • Junior — 11,9%
  • С-узровень — 0,2%
  • N/A — 0,6%
  • Іншы — 0,4%

Мяркуючы з вынікаў анкетавання, айцішнікі сталі больш укладацца ў крыпту.

Чвэрць рэспандэнтаў пазначылі, што маюць крыптавалюту. У лістападзе мінулага года станоўча на такое ж пытанне адказалі толькі 16% рэспандэнтаў.

Больш за палову трымальнікаў крыпты жыве ў Беларусі. 90%+ выдаткоўваюць на месяц менш, чым зарабляюць. Многія адкладаюць ад 20% да 50%+ даходу.

Выкарыстоўваюць крыптавалюту як спосаб захоўвання ашчаджанняў 12% рэспандэнтаў. Беларускі рубель, як і летась, прайграў крыптавалютам. Толькі 5% рэспандэнтаў адказалі, што робяць накапленні ў рублях.

У чэрвені гэтага года канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці апублікавала рэйтынг краін з найбольшай доляй трымальнікаў крыптавалюты сярод насельніцтва ў 2021 годзе. Беларусь заняла ў рэйтынгу 19 месца. Эксперты ацанілі долю Беларусі ў 3,7%.


Читать на dev.by