Айцішніцу з EPAM будуць судзіць па артыкуле аб удзеле ва ўзброеным канфлікце
Як пішуць медыя, за фінансаванне ваенных дзеянняў.
У Брэсцкім абласным судзе 26 лютага пачнецца працэс над Дыянай Завадскай. Яе судзяць па двух артыкулах — 342 ч. 1 (дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак) і 361-3 ч. 2 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Як пішуць незалежныя медыя, Дыяна — супрацоўніца EPAM, якая з’ехала ў Грузію пасля 24.02, аднак пазней вярнулася ў Беларусь, пры гэтым перыядычна выязджала за мяжу. Мае 7-гадовага сына.
У другім артыкуле, па якім абвінавачваюць айцішніцу, вядзецца гаворка пра падрыхтоўку грамадзян РБ для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні аднаго з супрацьлеглых бакоў, а таксама пра фінансаванне такой дзейнасці. Тэрмін па ім ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Паводле даных медыя, менавіта пра фінансаванне і вядзецца гаворка ў выпадку з Дыянай.
Читать на dev.by