Навукоўцы знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі на месцы старажытнага акіяна

Навукоўцы з Пенсільванскага ўніверсітэта знайшлі на Марсе сляды берагавой лініі ўзростам каля 3,5 мільярда гадоў.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў даследчыкаў, гэтае адкрыццё паказвае на тое, што раней на планеце быў акіян, яго абрысы выявілі дзякуючы тапаграфічным картам. На планеце ўдалося разгледзець больш за 6500 кіламетраў хрыбтоў, якія фарміруюць 20 сістэм. Гэта дэльты былых марсіянскіх рэк і падводных каналаў — рэшткі берагавой лініі.

Атрыманыя звесткі паказваюць, што на Марсе павышаўся ўзровень акіяна, гэта азначае, што там быў цёплы і вільготны клімат. «Што адразу прыходзіць да галавы ў якасці аднаго з найважнейшых момантаў, дык гэта тое, што існаванне акіяна такога памеру азначае вышэйшы патэнцыял для развіцця жыцця», — заявіў адзін з аўтараў даследавання Бенджамін Кардэнас.

Ученый подсчитал, сколько мусора оставили люди на Марсе
По теме
Ученый подсчитал, сколько мусора оставили люди на Марсе
‎‎«‎Джеймс Уэбб»‎ показал первые снимки Марса
По теме
‎‎«‎Джеймс Уэбб»‎ показал первые снимки Марса
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца
Па тэме
NASA апублікавала здымак «усмешлівага» Сонца

Читать на dev.by