Актывы EPAM у Беларусі: мінус $20 млн за два з паловай гады

На пачатку жніўня стала вядома, што EPAM прадаў свой бізнэс у Расіі. Паглядзелі, што адбываецца з актывамі кампаніі ў Беларусі і як шмат грошай у EPAM на рахунках у беларускіх банках для фінансавання дзейнасці юрыдычнай асобы.

16 каментарыяў

Актыў

Мяркуючы са справаздачы кампаніі для камісіі па каштоўных паперах і біржах ЗША, актывы EPAM у Беларусі працягваюць скарачацца. На канец чэрвеня гэтага года кошт актываў складаў 53,5 мільёна долараў. За паўгода кошт знізіўся амаль на 4 мільёны долараў, а за апошнія паўтара года — на 20+ мільёнаў долараў.

У 2020–2021 гадах сума ўсіх актываў EPAM у Беларусі вагалася ў межах 75-78 мільёнаў долараў. Рэзка скарачацца яны пачалі ад 2022 года — якраз у перыяд пагаршэння ўмоў для вядзення бізнэсу ў Беларусі праз вайну ва Украіне.

Па кошце актываў Беларусь на трэцім месцы сярод асноўных лакацый.

Асноўныя актывы EPAM па-ранейшаму ва Украіне. Іх кошт на канец чэрвеня гэтага года ацэньваўся ў 67 мільёнаў долараў. За паўгода сума актываў скарацілася на 2,5+ мільёны долараў.

На другім месцы па кошце актываў ЗША — 61 мільён долараў (мінус 7 мільёнаў долараў ад снежня 2022).

Агульны кошт актываў EPAM склаў на канец чэрвеня 255,7 мільёна долараў. Гэта на 18 мільёнаў долараў менш, ніж на канец мінулага года.

У справаздачнасці EPAM больш няма інфармацыі пра кошт актываў EPAM ў Расіі. 

ТАА «ЭПАМ Рашэнні» і ТАА «Коўдвэб», якімі валодаў EPAM у Расіі, у дадзены момант ліквідуюцца. На пачатку жніўня кампанія прадала юрыдычную асобу ТАА «Эпам Сістэмз» расійскай групе «Рэксофт». 

Пагадненне аб продажы сваіх актываў у Расіі трэцяму боку EPAM падпісаў яшчэ ў верасні мінулага года, але завяршыць угоду ўдалося толькі пры канцы ліпеня гэтага года. Мяркуючы са справаздачнасці, адная з прычын — атрыманне дазволу на ўгоду. Ад урада Расіі дазвол быў атрыманы ў другім квартале гэтага года, а ад урада ЗША пазней — у ліпені. 

Сродкі ў банках

Нягледзячы на сыход з Расіі EPAM пакуль захоўвае сродкі ў расійскіх банках. Пры канцы чэрвеня на рахунках было амаль 25 мільёнаў долараў у эквіваленце. Пры гэтым, як адзначаецца ў справаздачы, праз патрабаванні з боку расійскага ўрада магчымасці кампаніі размяркоўваць залішнія сродкі з РФ у іншыя краіны абмежаваныя.

На рахунках кампаніі ў беларускіх банках было 38,5 мільёнаў долараў у эквіваленце — на 2 мільёны долараў менш, ніж у чэрвені 2022 года, і на 10 мільёнаў долараў больш, ніж на пачатку года. Гэта сродкі для аперацыйных патрэб і працы офіса. «Рэшткі сродкаў у банках змяняюцца ў залежнасці ад аперацыйных патрэб у рэгіёне», — адзначаецца ў справаздачы. Пры гэтым EPAM працягвае паказваць на нестабільнасць банкаўскага сектара ў Беларусі і Расіі. 

Колькі на гэты момант супрацоўнікаў працуе ў EPAM у Беларусі невядома. На пачатку года іх было каля 6 тысяч чалавек, з іх вытворчых спецыялістаў — 4,5 тысячы чалавек, або ў два разы менш, ніж на пачатку 2022 года. 

Варта дадаць, што за апошнія паўгода фінансавыя паказчыкі EPAM пагоршыліся праз зніжэнне кліенцкага попыту. У другім квартале выручка кампаніі скарацілася на 25 мільёнаў долараў. Па выніках года EPAM прагназуе падзенне выручкі на 100-125 мільёнаў долараў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Доступы закрылі праз 5 хвілін». Як звальняе EPAM у Кракаве
Па тэме
«Доступы закрылі праз 5 хвілін». Як звальняе EPAM у Кракаве
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
Па тэме
EPAM зноў першы па падатках у літоўскім ІТ. Яны выраслі 4Х (у Wargaming таксама)
EPAM перавёз усіх, каго планаваў? Выдаткі на рэлакейт у 2023 рэзка ўпалі
Па тэме
EPAM перавёз усіх, каго планаваў? Выдаткі на рэлакейт у 2023 рэзка ўпалі
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч
Па тэме
EPAM скараціўся. Вытворчых супрацоўнікаў ужо менш за 50 тысяч

Читать на dev.by