Акцыі EPAM пасля майскага абвалу працягваюць таннець
Ад пачатку года цана акцый упала на 40%.
У чэрвені акцыі EPAM таргуюцца ў дыяпазоне 174-178 долараў. Па выніках апошніх таргоў цана акцый склала амаль 177 долараў.
Апошні раз такая цана акцый кампаніі падчас таргоў была зафіксаваная ў сакавіку 2020 года.
Яшчэ на пачатку гэтага года акцыі кампаніі таргаваліся па цане вышэйшай за 290 долараў. За 5+ месяцаў акцыі патаннелі на 40%. А на піку сёлета акцыі таргаваліся амаль па 315 долараў (у сакавіку).
Абвал на таргах здарыўся 9 мая. За дзень акцыі EPAM патаннелі адразу на 27% — ад 246-249 долараў да 181,9 долара.
Верагодна, гэта было звязана з выхадам фінансавай справаздачнасці кампаніі па выніках першага квартала і неспрыяльнымі прагнозамі адносна дынамікі выручкі.
За студзень–сакавік выручка EPAM знізілася адносна першага квартала 2023 года амаль на 45,5 мільёна долараў, або на 3,8%, і склала 1,16 мільярда долараў.
У другім квартале EPAM не бачыць перадумоў да росту кліенцкага попыту, як прагназавалася раней. У выніку кампанія перагледзела свой гадавы прагноз па выручцы.
Читать на dev.by