Акцыі Tesla гуглілі часцей за ўсё ў 28 краінах Еўропы, а EPAM — толькі ў адной. Здагадайцеся, у якой

За 2022 год каціроўкі Tesla абрынуліся прыкладна на дзве траціны, і еўрапейцы актыўна сачылі за тым, як маюцца акцыі амерыканскага вытворцы электракараў. Фінскі партал Bonusetu.com зазірнуў у Google Трэнды і выявіў, што якраз акцыі Tesla летась шукалі часцей за астатнія кампаніі карыстальнікі ў 28 краінах рэгіёна.

2 каментарыя

На другім месцы ідзе амерыканская сетка кінатэатраў AMC Entertainment Holdings — яе акцыямі цікавіліся больш за ўсё ў пяці краінах Еўропы: у Вялікабрытаніі, Германіі, Ірландыі, Ліхтэнштэйне і Харватыі. Каштоўныя паперы кампаніі злёгку акрыялі пасля рэзкага падзення пры канцы 2022-га і ў мінулую пятніцу таргаваліся даражэй за $5,5 за штуку. Але гэта ўсё роўна нашмат менш за $62,5, якія яны каштавалі ў чэрвені 2021-га ў перыяд узлёту «мемных» акцый, справакаванага пакрыўджанымі на прафесійных інвестараў фарумчанамі Reddit.

На трэцім месцы — кітайскі аўтавытворца Nio, які базуецца ў Шанхаі. Ён стаў самым шуканым у чатырох краінах: Румыніі, Славакіі, Сербіі і Андоры.

У Tesla рэкордна ўзляцелі продажы ў ЗША
Па тэме
У Tesla рэкордна ўзляцелі продажы ў ЗША

Акцыі яшчэ некалькіх кампаній сталі найчасцейшымі ў пошуку Google толькі ў адной краіне: гэта Virgin Galactic, іншая «мемная» кампанія GameStop, ісландская авіякампанія Icelandair стала самай шуканай у сябе на радзіме, а EPAM, заснаванай у 1993 годзе ў Мінску, часцей за ўсё цікавіліся ў Беларусі.

Варта адзначыць, што сэрвіс не адлюстроўвае рэальнай актыўнасці інвестараў, а толькі паказвае, якія акцыі больш за ўсё шукалі і абмяркоўвалі карыстальнікі.

Пользователи Reddit «раскачали» акции вымирающих розничных магазинов игр GameStop
По теме
Пользователи Reddit «раскачали» акции вымирающих розничных магазинов игр GameStop
Игра продолжается: трейдеры с Reddit подняли Nokia, BlackBerry и ещё несколько компаний
По теме
Игра продолжается: трейдеры с Reddit подняли Nokia, BlackBerry и ещё несколько компаний

Читать на dev.by