Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Акцыі Tesla абрынуліся, але вінаваты не толькі Маск: пакутуе ўвесь рынак электракараў

Інвестары Tesla расчараваныя гендырэктарам кампаніі, які занадта адцягнуўся на Twitter. Калі летась аўтавытворца каштаваў больш за $1 млрд, то цяпер скаціўся ніжэй за $500 млн — за 2022-і акцыі Tesla патаннелі прыкладна на 60%.

Але, як адзначае Insider, прычынай таму не толькі новае захапленне Ілана Маска, але і стан электрамабільнага рынку ў цэлым, на якім негатыўна адбіваюцца працэнтныя стаўкі, што растуць, інфляцыя, насцярожанасць інвестараў, высокія выдаткі і падзенне спажывецкага попыту. Прычым першыя два фактары ўяўляюць для Tesla і яе канкурэнтаў накшталт Arrival, Lucid Motors і Rivian найбольшую пагрозу, паколькі мацней за ўсё запавольваюць рынак.

Пакінуць каментарый

Эксперты адзначаюць, што станам на верасень толькі 1,5% аўто на дарогах свету былі электрычнымі, і сітуацыя на рынку больш характарызуецца не як «бум», а як «бурбалка».

Кліенты стартапа Lucid масава скасоўваюць заказы, Mercedes і Tesla скарачаюць выдаткі на некаторыя мадэлі для Кітая — найбуйнейшага рынку электракараў. У лістападзе тут было зарэгістравана 786 тысяч новых электрамабіляў — +72,3% год да года, але менш за ўсіх астатніх месяцаў у 2022-м, акрамя аднаго.

Паводле прагнозаў топ-менеджараў галіны, якіх нядаўна апыталі ў KPMG, доля электрычных аўто на рынку ў 2030 годзе складзе 10-40%. Яшчэ летась ацэнкі дасягалі 20-70%.

На тле глабальных эканамічных узрушэнняў інвестары зноў лічаць за лепшае ўкладвацца не ў авантурных электрамабільных вытворцаў, а ў традыцыйныя і надзейныя нафтавыя і газавыя кампаніі. На мінулым тыдні капіталізацыя Tesla ўпершыню ад 2020 года ўпала ніжэй за ExxonMobil.

Маск скінуў акцыі Tesla на $36 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму
Маск скінуў акцыі Tesla на $3,6 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму
Па тэме
Маск скінуў акцыі Tesla на $3,6 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму

Эксперты вінавацяць у гэтым інфляцыю і энергетычны крызіс, справакаваны галоўным чынам уварваннем Расіі ў Украіну, а таксама адсутнасцю доўгатэрміновай энергетычнай стратэгіі ва ўрадаў буйных краін.

Стартапы між тым спрабуюць утаймаваць выдаткі. У лістападзе брытанская кампанія Arrival упала амаль на траціну пасля таго, як сказала, што менш ніж праз год можа застацца без грошай. Выдаткі Lucid Motors за тры месяцы ў верасні склалі больш за $290 млн — супраць прыкладна $93 млн за аналагічны перыяд годам раней. Эксперты кажуць, што вялікія выдаткі непазбежныя, паколькі выбудоўваць інфраструктуру з нуля даволі дорага, да таго ж усё пагаршаецца інфляцыяй. Спецыялісты адзначаюць, што Tesla, магчыма, апынулася ў больш выйгрышным становішчы, ніж яе канкурэнты, паколькі ў яе ёсць свае заводы па выпуску акумулятараў — гэта прадухіліла патэнцыйныя парушэнні ў ланцужках паставак.

Пры гэтым, паводле ацэнак аналітыкаў, кошт сыравіны для вырабу аднаго аўто з РУЗ у ЗША складае $3662 супраць $8225 — для электракараў.

Tesla замарозіла найманне і рыхтуе новыя звальненні
Tesla замарозіла найманне і рыхтуе новыя звальненні
Па тэме
Tesla замарозіла найманне і рыхтуе новыя звальненні

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.