Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск скінуў акцыі Tesla на $3,6 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму

На гэтым тыдні Ілан Маск прадаў акцый Tesla прынамсі на $3,58 млрд, даведаўся Bloomberg.

Пакінуць каментарый
Маск скінуў акцыі Tesla на $3,6 млрд. Каціроўкі ўпалі да двухгадовага мінімуму

На гэтым тыдні Ілан Маск прадаў акцый Tesla прынамсі на $3,58 млрд, даведаўся Bloomberg.

«Распродаж» прадпрымальнік ладзіў ад 12 да 14 снежня. За гэты час ён пазбавіўся амаль ад 22 млн акцый аўтавытворцы ў сярэднім па $165 за асобнік.

Як піша Reuters, кошт каштоўных папер Tesla ўпаў да мінімуму больш як за два гады. Учора яны патаннелі да $155,88 за асобнік — самага нізкага ўзроўню ад 18 лістапада 2020 года.

Цяпер рынкавая капіталізацыя кампаніі складае каля $488 млрд. Прычым яе дабрабыт і той факт, што Маск пасля куплі Twitter вельмі моцна захапіўся сацсеткай, турбуе нават прыхільнікаў мільярдэра.

Нядаўна Мак саступіў лідарства ў рэйтынгу найбагацейшых людзей паводле версіі Forbes французскаму бізнэсоўцу Бернару Арно. Цяпер амерыканца перамясціў на другі радок у сваім рэйтынгу мільярдэраў і Bloomberg.

Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік
Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік
Па тэме
Маск больш не найбагацейшы чалавек у свеце. А самы багаты — не айцішнік
«Не можам» не значыць «падманулі». Tesla кажа пра аўтапілот якога няма
«Не можам» не значыць «падманулі». Tesla кажа пра аўтапілот, якога няма
Па тэме
«Не можам» не значыць «падманулі». Tesla кажа пра аўтапілот, якога няма
«Уявіце што ў вас да галавы прывязаная бомба». Сакрэты матывацыі ад Маска
«Уявіце, што ў вас да галавы прывязаная бомба». Сакрэты матывацыі ад Маска
Па тэме
«Уявіце, што ў вас да галавы прывязаная бомба». Сакрэты матывацыі ад Маска

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.