Акцыі Nvidia абагналі Tesla і сталі самымі таргаванымі ў ЗША
Ад пачатку года кампанія абышла па велічыні капіталізацыі Amazon і Alphabet, саступаючы толькі Apple і Microsoft. Каштоўныя паперы Nvidia сталі самымі прадаванымі і пакупанымі на фондавым рынку ЗША.
Ад пачатку года кампанія абышла па велічыні капіталізацыі Amazon і Alphabet, саступаючы толькі Apple і Microsoft. Каштоўныя паперы Nvidia сталі самымі прадаванымі і пакупанымі на фондавым рынку ЗША.
За 30 апошніх сесій штодзённы абарот акцый кампаніі ў сярэднім складаў $30 мільярдаў, тады як каштоўныя паперы Tesla мянялі на суму не большую за $22 мільярды. Ад пачатку года акцыі Nvidia выраслі больш як на 40%.
Аналітыкі чакаюць публікацыі квартальнай справаздачы, якая мае адлюстраваць перадумовы далейшага росту кампаніі або карэкцыі яе кошту. Паводле прагнозаў, курс акцый можа як знізіцца да 15%, так і вырасці на 17%.
У сярэднім эксперты чакаюць рост выручкі кампаніі па выніках мінулага квартала на 240% у гадавым параўнанні да $20,6 мільярда. Чысты прыбытак мае павялічыцца ад $1,41 да $10,5 мільярда.
У серверным сегменце выручка можа павялічыцца ў чатыры разы да $17,06 мільярда, у гульнявым — на 49% да $2,72 мільярда. Рэзкае павелічэнне паказчыкаў звязанае з АІ-бумам і попытам на гульнявыя відэакарты.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.