Албанія вярнула бязвіз для беларусаў (ну амаль). А Германія наадварот зрабіла больш жорсткай выдачу візаў

24 красавіка ўрад Албаніі абвясціў пра спыненне дзеяння пагаднення аб узаемнай адмене віз з Беларуссю. Але літаральна праз тыдзень чыноўнікі адкруцілі рашэнне назад, хоць і не цалкам. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.

2 каментарыя

Бязвізавы рэжым для беларусаў, якія накіроўваюцца ў Албанію, зноў дзейнічае, але з нюансамі. Нашы суайчыннікі могуць знаходзіцца там без візы да 30 верасня. Пры гэтым тэрмін аднаразовага знаходжання не павінен перавышаць 30 дзён, а сумарна на працягу года — 90 дзён.

У маі 2024 года Албанія ўжо прыпыняла дзеянне пагаднення. Тады гэта закранула ўладальнікаў беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў.

Тым часам пра важнае змяненне паведаміла на сваім сайце Амбасады Германіі ў Мінску. Так, з 1 ліпеня адменены парадак абскарджання адмоваў у выдачы нямецкай візы. У амбасадзе падкрэслілі, што працэдура апеляцыі дзейнічала на «дабраахвотнай аснове», а яе адмена дазволіць апрацоўваць больш візавых заяў і скараціць час чакання.

З указанай даты аспрэчыць адмову можна будзе толькі ў Адміністрацыйным судзе Берліна, накіраваўшы туды пазоў на нямецкай мове. У пасольстве папярэдзілі, што працэс «звязаны з судовымі выдаткамі». Мінімізаваць рызыку адмовы па візе можна, калі «падаць усе неабходныя дакументы ў поўным аб’ёме» і своечасова рэагаваць на просьбы візавага аддзела аб дадатковых дакументах. Таксама можна падаць заяву на візы зноўку.

Беларусам теперь нужна виза ещё в одну страну Европы
По теме
Беларусам теперь нужна виза ещё в одну страну Европы
МИД Польши пообещал решить проблемы с выдачей гуманитарных виз беларусам к следующему году
По теме
МИД Польши пообещал решить проблемы с выдачей гуманитарных виз беларусам к следующему году
ПВТ провёл экскурсию для политиков из «Альтернативы для Германии». Она поддерживает Россию
По теме
ПВТ провёл экскурсию для политиков из «Альтернативы для Германии». Она поддерживает Россию

Читать на dev.by