Праваабаронцам «Вясны» вынеслі прысуды
Яны атрымалі ад 7 да 10 гадоў.
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Мінска агучаныя прысуды праваабаронцам з цэнтра «Вясна».
Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. Валянціну Стэфановічу далі 9, Уладзіміру Лабковічу — 7 гадоў пазбаўлення волі. Змітра Салаўёва завочна асудзілі на 8 гадоў.
Ім інкрымінавалі кантрабанду грашовых сродкаў (ч. 4 арт. 228) і арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 2 арт. 342 КК).
Праваабаронцы сваёй віны не прызналі.
Читать на dev.by