SWIFT-пераказы праз беларускі Альфа-Банк падаражэлі ў 3-5 разоў
Для трымальнікаў пакетаў рашэнняў таксама.
Альфа-Банк абвясціў пра павышэнне камісій на выкананне плацежных інструкцый для ажыццяўлення пераказаў.
Так, ад 6 красавіка камісія за пераказ у аддзяленні з бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў па-за межы краіны вырасла ад 120 да 600 BYN.
Ад 7 красавіка камісія за пераказы ў мабільным банку InSync на карысць фізічных асоб на рахункі па-за межамі краіны вырасце ад 50 да 150 BYN.
Новы тарыф — 150 BYN — датычыцца і трымальнікаў карт з падключанымі пакетамі рашэнняў Smart і наборамі прывілеяў.
Гаворка, у ісце, вядзецца толькі пра SWIFT-пераказы ў еўра. Доларавыя пераказы ў Альфа-Банку былі заблакаваныя летась увесну.
Читать на dev.by