Альфа-Банк налічыў беларусцы дзесяць мільярдаў
Карыстальніца Threads з нікам lansheri падзялілася скрыншотам апавяшчэння ад Альфа-Банка пра тое, што на рахунак індывідуальнага прадпрымальніка нібыта паступіла 9,99 млрд рублёў. Пост заўважыў Onliner.

«Вось гэта я сёння знатна ашалела», — прызналася беларуска. Паводле яе словаў, баланс на рахунку быў нулявы, і яна планавала яго закрываць.
Першай думкай lansheri было ехаць у банк, бо чужыя грошы ёй не патрэбны. Да таго ж яна асцерагалася, што такімі аперацыямі могуць зацікавіцца органы. «Відаць, я плённа візуалізавала прыход вялікіх грошай у сваё жыццё», — пажартавала яна.
Але ў самім банкаўскім дадатку мільярдаў не аказалася. У каментарах пад постам дзяўчына расказала, што паспрабавала праверыць гісторыю аперацый, аднак дадатак выдаў памылку і прапанаваў абнавіцца. Хаця цяпер ён недаступны ў App Store. Баланс у СМС па-ранейшаму адлюстроўваўся як нулявы.
Карыстальнікі ў каментарах таксама пачалі жартаваць, але знайшліся і тыя, у каго такое здаралася пры блакіроўцы картак. Да абмеркавання далучыліся прадстаўнікі банка і абяцалі праверыць сітуацыю.
Пазней аўтарка поста патлумачыла, што раней ейны рахунак заблакіравалі, але яна пра гэта не ведала. «У гэтым квартале падавала дэкларацыю крыху пазней, праз што, відаць, усё і здарылася. Такім апавяшчэннем банк здымае блакіроўку з рахунку», — расказала lansheri. Супрацоўніца банка паведаміла ёй, што там працуюць над змяненнем апавяшчэння аб разблакіроўцы, каб пазбегнуць непаразумення з боку кліентаў.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.