Праз Альфа Банк цяпер можна аддалена абнавіць пашпартныя даныя ў МСІ

Новая функцыя з’явілася ў праграме INSYNC.

5 каментарыяў

Альфа Банк дапрацаваў INSNC, і цяпер у праграме можна абнавіць пашпартныя даныя анлайн. Гэта актуальна для тых, хто з розных прычын не можа прыйсці ў банк асабіста.

Функцыянал некалькі запазніўся, улічваючы ўведзеную нядаўна забарону на замену пашпартоў праз консульствы. Аднак усё яшчэ карысны для тых, хто замяніў пашпарт, але не паспеў абнавіць даныя ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ). 

У INSNC пашпартныя даныя абнаўляюцца праз працэдуру сканавання і распазнавання старонак дакумента. На другі банкаўскі дзень іх адправяць у МСІ.

Актуальныя даныя ў МСІ важныя для ідэнтыфікацыі кліентаў пры дыстанцыйным абслугоўванні — напрыклад, пры адкрыцці новых банкаўскіх карт, заключэнні анлайн-дамоваў са страхавымі кампаніямі і г. д.


Читать на dev.by