Альфа-Банк сказаў кліентам папярэджваць пра паездкі за мяжу, інакш могуць блакаваць плацяжы

Напярэдадні сезону адпачынкаў і замежных паездак Альфа-Банк вырашыў адсочваць такія падарожжы і просіць кліентаў загадзя паведамляць пра іх. Падобнае апавяшчэнне заўважылі ў аплікацыі банка чытачы Onliner. Кліентам прапануецца паведамляць пра паездкі за мяжу, каб не было блакіровак «з-за падазроных аперацый».

20 каментарыяў

У банку выданню патлумачылі, што гэта — дадатковая абарона ад блакіроўкі, калі па карце пачнуцца нехарактэрныя спісанні. Яе ўвялі на выпадак магчымых махлярстваў, нямалая частка якіх здзяйсняецца з-за мяжы або ў інтэрнэце. Таму большасць выпадкаў блакіроўкі карт звязана з правядзеннем аперацый за мяжой.

«Калі па картах пачынаюць адбывацца нехарактэрныя спісанні, аперацыі могуць быць прыпынены да разбіральніцтва. У гэтым выпадку банк аператыўна звязваецца з кліентам і ўдакладняе, ці ён праводзіў аперацыі, каб выключыць факты махлярства», — адзначылі ў банку.

Калі кліенты выязджаюць за межы краіны (напрыклад, на адпачынак), Альфа-Банк рэкамендуе папярэдзіць пра гэта: «У гэтым выпадку мы фіксуем інфармацыю аб краіне знаходжання і тэрмінах знаходжання, што дазваляе максімальна дакладна класіфікаваць транзакцыі і не турбаваць чалавека на адпачынку».

Калі карту заблакавалі, трэба звязацца з кантакт-цэнтрам банка праз чат у мабільным дадатку INSNC або чат-бота ў Telegram. Спецыялісты дапамогуць разабрацца ў сітуацыі.

Альфа Банк уводзіць камісію за захоўванне валюты
Па тэме
Альфа Банк уводзіць камісію за захоўванне валюты
Альфа Банк уводзіць камісію за ўнясенне валюты на рахунак — гатоўкай або пералічэннем
Па тэме
Альфа Банк уводзіць камісію за ўнясенне валюты на рахунак — гатоўкай або пералічэннем
SWIFT-пераказы паміж Альфа Банкам і польскім PKO неўзабаве ўсё
Па тэме
SWIFT-пераказы паміж Альфа Банкам і польскім PKO неўзабаве ўсё

Читать на dev.by