SWIFT-пераказы паміж Альфа Банкам і польскім PKO неўзабаве ўсё

PKO перастае быць банкам-карэспандэнтам Альфы.

2 каментарыя

Папулярныя ў беларусаў свіфты ў еўра паміж Альфа Банкам і польскім PKO дажываюць апошнія дні. Такая інфармацыя ходзіць па беларускіх чатах. Яе пацвердзілі ў Альфа Банку.

Ад 11 снежня Альфа Банк спыняе адпраўку выходных плацяжоў у польскі PKO, паведамілі там. Ад 16 снежня банк спыняе прыём уваходных плацяжоў.

Прычына — у хуткім закрыцці карэспандэнцкага рахунку Альфа Банка ў PKO. 

Пакуль яшчэ адправіць грошы можна. Альтэрнатыва на «потым» — пераказы ў іншых валютах праз іншыя банкі-карэспандэнты.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.


Читать на dev.by