Альфа Банк уводзіць камісію за захоўванне валюты

«Не патрэбныя долары і еўра ў вялікім аб’ёме».

5 каментарыяў

Альфа банк ад 1 лютага ўводзіць камісію за захоўванне долараў і еўра, калі сума сярэднядзённай рэшты на ўсіх рахунках у Альфе большая за 160 тыс. BYN у эквіваленце (каля 50 тыс. долараў).

Камісія складзе 0,1% ад сярэднядзённай рэшты (мін 500 BYN і не больш за 3000 BYN). Калі на рахунках сума меншая, камісія спісвацца не будзе. 

«Чаму мы гэта робім? — піша прэс-служба банка. — Калі адказваць коратка, цяпер банкам не патрэбныя USD і EUR у вялікім аб’ёме: праз абмежаванні, праблемы з міжнароднымі SWIFT-пераказамі банкі маюць менш патрэбы ў USD і EUR, таму прымаюць такія меры». 

У якасці альтэрнатывы банк прапаноўвае дэпазіты ў кітайскіх юанях са стаўкай да 3,25% гадавых, дэпазіты ў BYN або RUB або безадклікальныя дэпазіты ў доларах на 25 месяцаў.

Пры канцы лістапада 2023 года Альфа Банк увёў 3-працэнтную камісію за залічэнне наяўных долараў і еўра праз касу.

У красавіку 2023-га камісію за захоўванне больш як 50 тысяч долараў або еўра ўвёў Прыёрбанк — 750 BYN на месяц.


Читать на dev.by