Alibaba стане холдынгам з 6 кампаній
Кампанія будзе працаваць паводле мадэлі холдынга, у якім кожны бізнэс зможа прыцягваць асобнае фінансаванне і самастойна прызначаць гендырэктараў і сяброў рады дырэктараў.
CNBC адзначае, што гэта «найзначнейшая» рэарганізацыя за ўсю гісторыю існавання кампаніі. У холдынг увойдзе Cloud Intelligence Group, якая будзе адказваць за воблачны сэрвіс і АІ-распрацоўкі. Яе ўзначаліць Дэніел Чжан, кіраўнік цяперашняй Alibaba. Іншы бізнэс — Local Services Group — будзе адказваць за сэрвіс дастаўкі ежы Ele.me. Cainiao Smart Logistics зоймецца лагістычнымі прадуктамі.
Група Global Digital Commerce Group будзе ўключаць падраздзяленні па міжнародным электронным гандлі, сярод якіх AliExpress і Lazada. Digital Media and Entertainment Group будзе развіваць стрымінгавы і кінабізнэс. Taobao Tmall Commerce Group будзе адказваць за платформы анлайн-шопінгу, напрыклад, Taobao і Tmall. Гэта адзіная група, якая будзе належаць цалкам галаўной Alibaba.
Дэніел Чжан захавае пасады генеральнага дырэктара і старшыні рады дырэктараў усёй Alibaba Group. На думку крыніц выдання, рэструктурызацыя павысіць канкурэнтназдольнасць Alibaba, а групы змогуць хутчэй рэагаваць на змены.
Читать на dev.by