Альтман шукае інвестараў для выпуску ўласных чыпаў OpenAI
Гендырэктар OpenAI вядзе перамовы з інвестарамі і вытворцамі чыпаў для запуску вытворчасці ўласных АІ-паскаральнікаў. Такім чынам стартап спрабуе знізіць залежнасць ад асноўнага пастаўшчыка працэсараў Nvidia.
Гендырэктар OpenAI вядзе перамовы з інвестарамі і вытворцамі чыпаў для запуску вытворчасці ўласных АІ-паскаральнікаў. Такім чынам стартап спрабуе знізіць залежнасць ад асноўнага пастаўшчыка працэсараў Nvidia.
Альтман ужо правёў перамовы з вядучымі інвестарамі з ААЭ. Праект прадугледжвае распрацоўку і вытворчасць мікрасхем, патрэбных для навучання і працы АІ-мадэляў. Таксама гендырэктар OpenAI звязваўся з вядучым у свеце вытворцам мікрапрацэсараў TSMC. У якасці рэзервовых вытворцаў разглядаюцца Samsung і Intel.
Асноўным перагаворшчыкам Альтмана стаў шэйх Тахнун бін Заід Аль Нахаян — малодшы брат кіраўніка ААЭ і саветнік па дзяржаўнай бяспецы. Шэйха лічаць адзін з найбольш уплывовых і багатых людзей у краіне: ён з’яўляецца старшынёй у інвестыцыйным упраўленні Абу-Дабі, актывы якога ацэньваюцца ў $800 мільярдаў, і ў Суверэнным фондзе дабрабыту. Таксама шэйх узначальвае найбуйнейшую публічную кампанію ў ААЭ International Holding Company.
Эксперты мяркуюць, што Альтман мае намер прыцягнуць мільярды долараў, каб канкурыраваць з Nvidia, рынкавая капіталізацыя якой набліжаецца да $1,5 трыльёна. Кампанія заняла ключавое месца ў галіне, паколькі яе графічныя працэсары вельмі запатрабаваныя для стварэння і распрацоўкі сучасных АІ-сістэм.
Цяпер OpenAI працуе над стварэннем новай версіі сваёй АІ-мадэлі, якая будзе меркавана паказаная сёлета і стане важным абнаўленнем GPT-4. Аднак кожная новая версія нейрасеткі ўзмацняе залежнасць OpenAI ад вытворцаў чыпаў. Гэтая акалічнасць заахвоціла Альтмана актыўна шукаць інвестараў для запуску ўласнай лінейкі працэсараў. Пакуль застаецца незразумелым, ці гэта будзе даччыная структура OpenAI, ці асобная кампанія.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.