Amazon стала першай у свеце кампаніяй, якая страціла $1 трлн капіталізацыі
Amazon стала першай у свеце публічнай кампаніяй, чыя рынкавая капіталізацыя паменшылася на $1 трыльён. Рост інфляцыі, узмацненне жорсткасці манетарнай палітыкі дзяржавы і расчаравальныя фінансавыя вынікі самога тэхнагіганта прымусілі інвестараў рэкорднымі тэмпамі скідаць акцыі.
У сераду каціроўкі Amazon упалі больш як на 4%, а капіталізацыя адкацілася да $879 млрд, піша Bloomberg. Для параўнання, на піку ў ліпені 2021 года яна дасягала $1,88 трлн.
Найбліжэйшым спаборнікам Amazon у гонцы на самае вялікае падзенне стала Microsoft, якая ад рэкордных значэнняў у лістападзе 2021-га страціла $889 млрд рынкавай капіталізацыі.
У суме пяць самых дарагіх тэхналагічных кампаній ЗША за 2022 год патаннелі амаль на $4 трлн.
Читать на dev.by