Amazon будзе наймаць на пазіцыі інжынераў-джуноў толькі студэнтаў і выпускнікоў
На наймалодшую пасаду інжынера софту ў Amazon цяпер змогуць патрапіць толькі студэнты і нядаўнія выпускнікі ВНУ. Пра гэта гаворыцца ва ўнутрыкарпаратыўнай нататцы, што патрапіла ў распараджэнне Insider.
На наймалодшую пасаду інжынера софту ў Amazon цяпер змогуць патрапіць толькі студэнты і нядаўнія выпускнікі ВНУ. Пра гэта гаворыцца ва ўнутрыкарпаратыўнай нататцы, што патрапіла ў распараджэнне Insider.
Ад 25 студзеня тэхнагігант абмежаваў найманне на новыя вакансіі на наймалодшую пазіцыю інжынера SDE-1 студэнтамі, якія сканчаюць або нядаўна скончылі бакалаўрыят, магістратуру або дактарантуру.
Суіскальнікі, якія выпусціліся больш як за 12 месяцаў да падачы заяўкі, а таксама кандыдаты на вышэйшую пазіцыю SDE-2, якія болей пасуюць на пазіцыю SDE-1, разглядацца на апошнюю не будуць.
Ані з самой нататкі, ані ад прадстаўніка Amazon выданне не змагло даведацца, чаму кампанія лічыць студэнтаў лепшымі за кандыдатаў з досведам у галіне на пачатковую пазіцыю. У паведамленні адзначана, што новаўвядзенне распаўсюджваецца на ўсе лакацыі і падраздзяленні Amazon. Выключэнні будуць рабіцца толькі з дазволу менеджараў узроўню віцэ-прэзідэнта і вышэйшага.
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Insider мяркуе, што такім чынам кампанія хоча амаладзіць штат і зэканоміць, бо суіскальнікі з досведам звычайна запытваюць вышэйшыя заробкі.
Нядаўна кампанія адмовілася ад удзелу так званых бар-рэйзараў у сумоўях. Гэта запрошаныя на інтэрв’ю супрацоўнікі Amazon, якія сочаць за чысцінёй працэсу і дапамагаюць пераканацца, што кампанія не зніжае планкі, а кандыдат — сапраўды пасуе ёй. Некаторыя сталі баяцца, што пасля выключэння бар-рэйзараў з працэдуры якасць адбору суіскальнікаў знізіцца.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
кринж
Эйджизм в чистом виде
Так было всегда, просто теперь вам наконец-то сказали правду!
А еще, если твой начальник индус то а ты — нет, то ты не подходишь по культуре.