У Amazon менш чым за год на 99% знізілася колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў
Amazon вельмі моцна скараціла колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў софту. Калі ў мінулым маі такіх было 32 692 штукі, то ў студзені засталося ўсяго 299, заўважыў карыстальнік Slashdot пад нікам theodp. Леташнія даныя знайшліся ў «Архіве інтэрнэту».
Amazon вельмі моцна скараціла колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў софту. Калі ў мінулым маі такіх было 32 692 штукі, то ў студзені засталося ўсяго 299, заўважыў карыстальнік Slashdot пад нікам theodp. Леташнія даныя знайшліся ў «Архіве інтэрнэту».
Колькасць вакансій для распрацоўшчыкаў у Amazon зніжалася паступова на працягу ўсяго года ад мая. У чэрвені іх было 31 840, у ліпені — 30 124, у жніўні — 24 747, у верасні — 17 141, у лістападзе — 2 829, у снежні — 373. На момант публікацыі артыкула такіх аб’яў ужо 297. Гэта менш за 1% у параўнанні з маем 2022 года.
Тады Amazon заяўляла, што амерыканскія ВНУ выпускаюць недастаткова студэнтаў у галіне камп’ютарных навук, каб закрыць патрэбы краіны. Яна заклікала Кангрэс да падтрымкі і фінансавання выкладання інфарматыкі ў школах. Ліст айцішных гендырэктараў з просьбай надаць больш увагі прадмету падпісаў у тым ліку гендырэктар Amazon Эндзі Джэсі. Там гаварылася, што ў ЗША ёсць больш за 700 тысяч айцішных вакансій, а мясцовыя ВНУ выпускаюць толькі 80 тысяч студэнтаў-інфарматыкаў на год.
Лидеры Apple, Google, Microsoft и другие призвали сделать информатику обязательной в американских школах
Мінулага снежня тэхнагігант заяўляў, што фірмовую праграму Amazon Future Engineer у галіне інфарматыкі прайшлі 600 тысяч школьнікаў з 5 тысяч амерыканскіх школ. А праз некалькі дзён стала вядома, што кампанія разаслала імэйл студэнтам-выпускнікам, якія меліся пачаць працаваць у яе ў маі 2023 года, што дата пераносіцца на нявызначаны тэрмін. Колькасць гэтых студэнтаў невядомая. Amazon спаслалася на «макраэканамічныя абставіны».
На пачатку студзеня Джэсі паведаміў, што кампанія звольніць 18 тысяч супрацоўнікаў замест анансаваных раней 10 тысяч. Паведамляць пра звальненні тым, каго гэта закране, пачнуць 18 студзеня. У асноўным скарачэнні закрануць супрацоўнікаў крам рытэйлера і падраздзялення People Experience & Technology.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Да это просто терпилы, не то, что господы из польши