Amazon хітра патлумачыла, чаму не будзе падымаць аклад сеньёрам

Многія сеньёры Amazon сёлета не атрымаюць прыбаўкі да акладу. Пра гэта расказалі дасведчаныя крыніцы Business Insider, а прадстаўнік кампаніі падкрэсліў уведзеную меру.

4 каментарыя

Замарозка акладаў аргументуецца ўзлётам каціровак Amazon. За мінулы год кошт акцый тэхнагіганта вырас больш як на 75%.

Акцыі складаюць значную частку кампенсацыйнага пакета супрацоўнікаў Amazon, таму, калі курс расце, яны моцна выйграюць. Але з іншага боку гэта дае кампаніі магчымасць не павышаць грашовых выплат.

Прадбачачы абурэнне супрацоўнікаў, Amazon выпусціла інструкцыі для менеджараў з нагоды таго, як адказваць на пытанні падначаленых, — копія дакумента трапіла ў рукі BI. Ім загадана казаць, што рост каціровак за апошні год прывёў да росту агульнага ўзнагароджання многіх супрацоўнікаў вышэй за той дыяпазон, што адпавядае іх пазіцыям.

Замарозка дастасавальная толькі да работнікаў на пазіцыях 6 ўзроўню і вышэйшых. Гэта супрацоўнікі на старшых менеджарскіх і інжынерных пасадах. У іх большая частка ўзнагароджання прыпадае на акцыі, за кошт чаго ў большасці зарплаты сёлета сапраўды прабілі столь дыяпазону.

Amazon правяла чарговы раўнд звальненняў і плануе зэканоміць $1,3 млрд на офісных пазіцыях
Па тэме
Amazon правяла чарговы раўнд звальненняў і плануе зэканоміць $1,3 млрд на офісных пазіцыях
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений
По теме
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений

Читать на dev.by