Amazon пачала скарачэнні ў воблачным падраздзяленні

Хваля скарачэнняў у Amazon дакацілася да воблачнага падраздзялення Amazon Web Services, паведамляе Bloomberg.

3 каментарыя

Звальненні закрануць супрацоўнікаў AWS у ЗША, Канадзе і Коста-Рыцы. Адпаведныя паведамленні ім разаслалі ўчора.

AWS не збярог ад звальнення нават той факт, што гэта самае прыбытковае падраздзяленне кампаніі. Тым не менш і яно дэманструе запаволенне росту продажаў.

У суме падчас двух раўндаў звальненняў Amazon збіраецца звольніць 27 тысяч чалавек. Воблачнае падраздзяленне, як і ў цэлым Amazon, імкліва нарошчвала штат у перыяд пандэміі, якая падагрэла попыт на лічбавыя паслугі.

Хто з бігтэхаў звольніў больш за ўсё — у працэнтах ад штату
Па тэме
Хто з бігтэхаў звольніў больш за ўсё — у працэнтах ад штату

Читать на dev.by