Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon адкрыла бясплатны доступ да АІ-памочніка праграміста CodeWhisperer

АІ-асістэнт для праграмістаў Codewhisperer ад Amazon стаў бясплатна даступны для ўсіх ахвотных. Каб апрабаваць яго, трэба пакінуць заяўку тут.

1 каментарый

АІ-асістэнт для праграмістаў Codewhisperer ад Amazon стаў бясплатна даступны для ўсіх ахвотных. Каб апрабаваць яго, трэба пакінуць заяўку тут.

Папярэднюю версію інструмента, які можна ўжываць у розных асяроддзях распрацоўкі, напрыклад, Visual Studio Code, кампанія выпусціла летась. Першапачаткова ён быў даступны толькі для кліентаў воблака AWS.

CodeWhisperer умее аўтаматычна генераваць падказкі кода, а таксама распазнаваць уразлівасці ў кодзе карыстальніка і прапаноўваць выпраўленні. Інструмент падтрымлівае мноства папулярных моў праграмавання, такіх як Python, Java, JavaScript, TypeScript, C#, Go, Rust, PHP, Ruby, Kotlin, C, C++, Shell-скрыпты, SQL і Scala.

Для параўнання, Copilot — аналаг Codewhisperer ад Microsoft, паказаны ў мінулым чэрвені, — бясплатны для студэнтаў і распрацоўшчыкаў буйных оўпэнсорсных праектаў, а для астатніх карыстальнікаў каштуе $10 на месяц або $100 на год. АІ-асістэнт AlphаСode ад DeepMind («сястры» Google) цяпер на этапе тэсціравання.

Маск створыць «праўдзівы АІ» назаве TruthGPT
Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT
Па тэме
Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT
Маск создаст ИИ для поиска истины назовёт TruthGPT
Маск создаст ИИ для поиска истины, назовёт TruthGPT
По теме
Маск создаст ИИ для поиска истины, назовёт TruthGPT

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

такое ощущение что кроме питончика для наколенных поделок оно пока не осиливает