Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT

Ілан Маск заявіў, што плануе распрацаваць канкурэнта ChatGPT ад OpenAI. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю Fox News, фрагменты якога тэлеканал выклаў у панядзелак.

3 каментарыя
Маск створыць «праўдзівы АІ», назаве TruthGPT

Ілан Маск заявіў, што плануе распрацаваць канкурэнта ChatGPT ад OpenAI. Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю Fox News, фрагменты якога тэлеканал выклаў у панядзелак.

Гэта будзе штучны інтэлект з назвай TruthGPT, якая кажа за сябе. Адной з ягоных мэтаў будзе пошук праўды і спроба «зразумець прыроду сусвету». Паводле слоў мільярдэра, гэта найлепшы спосаб гарантаваць, што ён будзе бяспечны, паколькі АІ, які імкнецца да пазнання сусвету, наўрад ці захоча вынішчыць людзей — яны будуць цікавіць яго як частка сусвету.

Бізнэсовец дадаў, што дапускае — «хоць і невялікую» — верагоднасць таго, што АІ можа знішчыць чалавецтва.

OpenAI з’явілася ў 2015 годзе. Маск стаяў ля яе вытокаў — ён быў адным з сузаснавальнікаў разам з Сэмам Альтманам, яе цяперашнім кіраўніком, і шэрагам іншых вядомых прадпрымальнікаў. У 2018 годзе Маск пакінуў праўленне арганізацыі для прадухілення канфлікту інтарэсаў з Tesla, якая таксама займаецца АІ-распрацоўкамі, і прадаў сваю долю ў ёй.

Пазней Маск казаў, што прычынай сыходу сталі рознагалоссі з нагоды курсу дзеянняў каманды, а таксама неаднаразова крытыкаваў OpenAI за тое, што яна стала супрацьлегласцю таго, чым задумвалася — «закрытай і арыентаванай на максімальны прыбытак», ды яшчэ і пад кантролем Microsoft. OpenAI шмат гадоў атрымлівае інвестыцыі ад тэхнагіганта — апошнія на $10 млрд былі ў студзені.

Маск Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак «разумнейшых» за GPT-4
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Па тэме
Маск, Возняк ды іншыя заклікалі спыніць навучанне нейрасетак, «разумнейшых» за GPT-4
Маск заснаваў АІ-кампанію для суперніцтва з OpenAI
Маск заснаваў АІ-кампанію для суперніцтва з OpenAI
Па тэме
Маск заснаваў АІ-кампанію для суперніцтва з OpenAI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-1

TruthmpGPT :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 красавіка 2023, 11:29

Anonymous
Anonymous
1

Этот бизнесмен буквально недавно предостерегал об опасностях AI, но свой личный AI не так уж и страшен, похоже.

0

так 42 ведь, что искать то?