Amazon «паклала» кучу сэрвісаў па ўсім свеце — сваіх, чужых, Perplexity таксама дасталася
У AWS — воблачнай платформы Amazon — адбыўся збой, які выклікаў праблемы ў працы розных сэрвісаў, уключаючы яе фірмовыя, піша The Verge.
Пад удар патрапілі галасавы асістэнт Alexa, Snapchat, Fortnite, ChatGPT, платформы Epic Games і іншыя. На старонцы праверкі стану AWS гаворыцца, што шэраг службаў «пацярпеў», і кампанія «расследуе павышаную частату памылак і затрымкі ў некалькіх сэрвісаў AWS у рэгіёне US-EAST-1». Аднак перабоі адбіваюцца на працы сэрвісаў як у ЗША, так і ў іншых краінах свету.
На Reddit скардзяцца, што Alexa не адгукаецца і не выконвае запыты, таксама не працуюць запланаваныя задачы кшталту будзільніка. Непаладкі на баку AWS закранаюць карыстальнікаў яе інфраструктуры, уключаючы Perplexity, Airtable, Canva і аплікацыю McDonalds. У чым прычына збою, як і тое, калі платформа будзе стабілізавана, невядома.
Гендырэктар Perplexity Аравінд Шрынівас напісаў у X, што сэрвіс пакуль не працуе — праблема звязана з AWS, і яе ўжо спрабуюць вырашыць.
Інфармацыя аб непаладках у згаданым рэгіёне з’явілася на статуснай старонцы AWS у 10:11 па мінскім часе. Неўзабаве кампанія напісала, што актыўна спрабуе ўсё папраўіць і зразумець, як так выйшла, і паабяцала рэгулярна дзяліцца абнаўленнямі. Па апошнім паведамленні, працаздольнасць сэрвісаў AWS часткова адноўлена.
The Verge адзначае, што аналагічныя збоі ў гэтым рэгіёне ў AWS былі ў 2023, 2021 і 2020 гадах. Кожны раз яны выводзілі з ладу сайты і платформы кліентаў на некалькі гадзін.
Читать на dev.by