Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Amazon перасягнула чаканні інвестараў. Пытанні да воблачнага бізнэсу засталіся

Фінансавая справаздача за трэці квартал перасягнула чаканні аналітыкаў. Развіццё Amazon паскорылася пасля цяжкага 2022 года, калі кампанія адчувала ціск інфляцыі і росту працэнтных ставак.

Пакінуць каментарый

Сукупная выручка ў трэцім квартале гэтага года вырасла на 13% да $143, 1 мільярда пры прагнозах аналітыкаў на ўзроўні $141,4 мільярда. Падраздзяленне AWS (Amazon Web Services) павялічыла выручку толькі на 12% да $23,1 мільярда супраць чаканых $23,2 мільярда. Напрыклад, сэрвіс-канкурэнт Azure ад Microsoft нарасціў профільную выручку на 29%, Google Cloud дадаў 22%.

Эксперты адзначаюць, што AWS застаецца лідарам воблачнага рынку, аднак рызыкуе страціць частку сваіх пазіцый пры захаванні трэндаў выручкі. Аднак кіраўніцтва кампаніі пакуль не перажывае і паказвае на ўсё большую колькасць кліентаў у воблачным сегменце і заключэнне новых кантрактаў.

Выручка напрамку рознічнага гандлю вырасла на 7%, што вышэй за паказчыкі другога квартала (4%). Паводле слоў гендырэктара Amazon Эндзі Джэсі, сегмент AWS стабілізаваў тэмпы росту выручкі. У рэкламным бізнэсе выручка вырасла на 26% да $12,1 мільярда, што выглядае лепш, ніж сітуацыя на рынку: Google змагла павялічыць выручку толькі на 9%, Meta паказала рост на 23%.

Чысты прыбытак кампаніі вырас больш як у тры разы да $9,9 мільярда. $1,2 мільярда з гэтай сумы — паступленні ад рэалізацыі акцый Rivian. Грашовы паток, генераваны аперацыйным прыбыткам за мінулы год, павялічыўся на 81% да $71,7 мільярда. Аперацыйны прыбытак вырас больш як у чатыры разы да $11,2 мільярда.

На працягу апошняга года кампанія скарачала выдаткі, паколькі падчас пандэміі яна занадта хутка пашырала сваю дзейнасць. Ад восені мінулага года кампанія звольніла 27 тысяч супрацоўнікаў і скараціла некаторыя нерэнтабельныя кірункі. У чацвёртым квартале Amazon разлічвае выручыць ад $160 да $167 мільярдаў, што адпавядае чаканням аналітыкаў. Пасля публікацыі справаздачы акцыі кампаніі выраслі ў цане на 5,34%.

Прыбытак Meta падскочыў выручка ад рэкламы зніжаецца праз вайну на Блізкім Усходзе
Прыбытак Meta падскочыў, выручка ад рэкламы зніжаецца праз вайну на Блізкім Усходзе
Па тэме
Прыбытак Meta падскочыў, выручка ад рэкламы зніжаецца праз вайну на Блізкім Усходзе
Microsoft экономит на расходах и увеличивает прибыль на 27%
Microsoft экономит на расходах и увеличивает прибыль на 27%
По теме
Microsoft экономит на расходах и увеличивает прибыль на 27%
Выручка от облачного бизнеса Alphabet не оправдала ожиданий инвесторов
Выручка от облачного бизнеса Alphabet не оправдала ожиданий инвесторов
По теме
Выручка от облачного бизнеса Alphabet не оправдала ожиданий инвесторов

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.