Прыбытак Meta падскочыў, выручка ад рэкламы зніжаецца праз вайну на Блізкім Усходзе
Значны рост прыбытку звязваюць з курсам на эканомію і ростам рэкламных даходаў. Налета кампанія зробіць стаўку на штучны інтэлект.
Значны рост прыбытку звязваюць з курсам на эканомію і ростам рэкламных даходаў. Налета кампанія зробіць стаўку на штучны інтэлект.
Значны рост прыбытку звязваюць з курсам на эканомію і ростам рэкламных даходаў. Налета кампанія зробіць стаўку на штучны інтэлект.
Выручка кампаніі вырасла на 23% на $34,15 мільярда, што вышэй за чаканні аналітыкаў у $33,5 мільярда. Гэта самы хуткі квартальны прырост з 2021 года. Чысты прыбытак павялічыўся на 164% да $11,58 мільярда. За той жа перыяд у 2022 годзе паказчык быў удвая меншы, ніж годам раней, — $4,4 мільярда. Рост прыбытку звязваюць з курсам на эканомію, аднаўленнем рэкламных продажаў і інвестыцыямі ў эфектыўнасць рэкламных інструментаў.
Кампанія адзначае паскарэнне росту ў сваім асноўным бізнэсе лічбавай рэкламы, паколькі кліенты аднаўляюцца пасля цяжкага 2022 года, калі выручка падала тры кварталы запар. Бізнэс Meta апярэджвае канкурэнтаў: Alphabet паведаміла, што даходы ад рэкламы выраслі прыкладна на 9,5%, у той час як менш буйны канкурэнт Snap паведаміў пра рост даходаў на 5%.
Паскарэнне росту Meta тлумачыцца тым, што яна здолела павысіць эфектыўнасць анлайн-рэкламы пасля таго, як у 2021 годзе Apple унесла змены ў сістэму прыватнасці iOS, якая ўскладніла таргетаванне. Адной з ключавых тэхналогій Meta называе штучны інтэлект, які дапамог ёй прыцягнуць рэкламадаўцаў.
Падраздзяленне Reality Labs панесла страты на $3,7 мільярда. Аддзел займаецца распрацоўкай AR/VR-прылад і метасусвету. Узровень страт застаўся параўнальна тым жа, што і ў папярэднім квартале. Кампанія патлумачыла страты актыўнымі інвестыцыямі ў AR/VR-распрацоўку. Агульны памер выдаткаў Meta скараціўся на 7% і склаў $20,4 мільярда.
Кампанія разлічвае выручыць па выніках чацвёртага квартала $36,5-40 мільярдаў. Таксама Meta змякчыла прагнозы рэкламнай выручкі праз блізкаўсходні канфлікт. Фінансавая дырэктарка Сьюзан Лі заявіла, што адток бюджэтаў адбываецца праз распачатую вайну паміж Ізраілем і ХАМАС.
Цяпер штат Meta складае 66,1 тысячы чалавек, гэта на 24% менш, ніж летась. Кампанія «ў цэлым завяршыла раней запланаваныя скарачэнні, таму большасць супрацоўнікаў, якія меліся пад яго патрапіць, больш не ўлічваюцца ў падліках». Найманне будзе працягвацца ў падраздзяленнях штучнага інтэлекту, манетызацыі, Reality Labs і аддзеле, які адказвае за выкананне правілаў рэгулятараў.
Акцыі кампаніі спачатку выраслі на таргах пасля выхаду фінансавай справаздачы, але затым змянілі курс і ўпалі больш як на 3% пасля перасцерагальных каментароў фінансавай дырэктаркі Сьюзан Лі аб магчымым паслабленні рэкламы ў сувязі з блізкаўсходнім канфліктам.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.