Amazon зрабіла найбуйнейшую інвестыцыю ў АІ-стартап Anthropic
Кампанія дадаткова інвестуе ў стартап $2,75 мільярда ў рамках пагаднення, укладзенага летась. Гэта самая буйная венчурная інвестыцыя кампаніі.

Агульны аб’ём інвестыцый Amazon у Anthropic з улікам апошняга раўнда ўкладанняў складзе $4 мільярды. Таксама Amazon мае права на дадатковыя інвестыцыі ў выглядзе канверсоўных вэксаляў пры ўмове, што яна зробіць гэта да канца сакавіка.
Узамен стартап выкарыстоўвае цэнтр апрацоўкі даных Amazon Web Services для забеспячэння некаторых аперацый, а таксама спецыялізаваных працэсараў AWS. Акрамя Amazon, інвестарам з’яўляецца Google, якая таксама выступае партнёрам AWS па воблачных вылічэннях.
У сакавіку Anthropic выпусціла новую версію АІ-мадэлі Claude 3, якая, паводле сцвярджэнняў распрацоўшчыкаў, апярэджвае аналагі ад OpenAI. Мадэлі Haiku, Sonnet і Opus, якія ўваходзяць у сямейства, лепш разумеюць кантэкст, а таксама маюць пашыраныя магчымасці ў аналізе і прагназаванні.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.