Amazon звальняе некалькі сотняў чалавек у AWS

Amazon праводзіць чарговы раўнд звальненняў: гэтым разам працу страцяць «некалькі сотняў» супрацоўнікаў воблачнага падраздзялення Amazon Web Services. Пра гэта піша Business Insider са спасылкай на ўнутраныя імэйлы кампаніі.

1 каментарый

«Пад нож» трапяць спецыялісты па маркетынгу і продажах, а таксама распрацоўшчыкі тэхналогій для раздробных крамаў.

Прадстаўнік Amazon пацвердзіў звальненні журналістам BI. Ён растлумачыў, што кампанія азначыла некалькі напрамкаў, якія неабходна аптымізаваць, каб захаваць фокус на ключавых стратэгічных рэчах, якія, на яе думку, прынясуць найбольшую аддачу і карысць кліентам. Супрацоўнікам абяцаюць падтрымку ў перыяд пераходу на іншую пазіцыю ўнутры або па-за межамі Amazon.

Два дні таму The Information паведамляў, што Amazon паменшыць каманду распрацоўшчыкаў тэхналогіі Just Walk Out. На мінулым тыдні стала вядома аб скарачэнні 160 чалавек у рэкламным падраздзяленні тэхнагіганта.

Amazon хітра патлумачыла, чаму не будзе падымаць аклад сеньёрам
Па тэме
Amazon хітра патлумачыла, чаму не будзе падымаць аклад сеньёрам
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений
По теме
Amazon стала резко помещать сотрудников на «план повышения продуктивности» накануне массовых увольнений

Читать на dev.by