Амерыканка напісала сумы ўсіх сваіх заробкаў на LinkedIn і патлумачыла, чаму так паступіла
Жанчына вырашыла праўдзіва расказаць пра ўсе свае заробкі на папярэдніх працах, але не рэкамендавала рабіць гэта публічна астатнім.
Жанчына вырашыла праўдзіва расказаць пра ўсе свае заробкі на папярэдніх працах, але не рэкамендавала рабіць гэта публічна астатнім.
Жанчына вырашыла праўдзіва расказаць пра ўсе свае заробкі на папярэдніх працах, але не рэкамендавала рабіць гэта публічна астатнім.
32-гадовая Шарлота Чэйз, тэхнічная працаўніца з Філадэльфіі, вырашыла быць вельмі адкрытай і апублікавала ў сваім профілі на LinkedIn звесткі пра заробкі з усіх папярэдніх месцаў працы. Пачала з неаплатнай працы асістэнткі-даследчыцы, калі яна вучылася ва ўніверсітэце Тоўсана. Затым, пасля выпуску ў 2013 годзе яна пачала атрымліваць $28 тысяч на год. Пасля была праца ў якасці малодшага аналітыка ($70 тысяч) і апошняя праца старэйшага менеджара па аналітыцы ў AT&T ($158 тысяч). Такім чынам, за чатыры гады яна ў разы павялічыла свой заробак.
Шарлота патлумачыла, што на апошняй пасадзе яна зарабіла дастаткова грошай, каб звольніцца ў красавіку 2022 года і засяродзіцца на развіцці ўласнай кампаніі Break Into Tech. Ейны стартап дапамагае людзям шукаць сваю першую працу ў сферы тэхналогій. За першы год прадпрымальніцтва Чэйз зарабіла больш за $200 тысяч. «Я веру ў празрыстасць заробку і я хацела паказаць іншым, што гэта магчыма. Шарлота патлумачыла, што давярае бясплатным анлайн-курсам, дзякуючы якім яна навучылася аналітыцы даных і змагла змяніць прафесію.
@charlottechaze Salary transparency on my LinkedIn for every job I’ve had* *that’s worthy enough to be on LinkedIn. I don’t have my time at Domino’s Pizza, Smoothie King, Cheeburger Cheeburger, Coldstone Creamery, or Chesapeake Bay Candles on there! I actually *don’t* recommend doing this yourself. Showing a potential future employer what you currently make could cause them to lowball you! I’m just doing it because I can and it’s helpful for others. Use it to your advantage! #salarytransparency #salary #mysalary #pay #work #job #career #greenscreenvideo #paychecks #receipts ♬ original sound — Charlotte • Break Into Tech®
Пра свае дасягненні амерыканка расказала ў ціктоку. «Я ведаю, што гэта не будзе распаўсюджвацца на LinkedIn, але ўявіце сабе, каб гэта адбылося». «Я хацела паказаць траекторыю таго, як менавіта я прайшла свой шлях ад гэтых $28 тысяч да $158 тысяч, каб заахвоціць іншых дамагацца таго, чаго яны заслугоўваюць, паказаўшы, што гэта магчыма», — расказала яна карыстальнікам. Шарлота дадала, што не рэкамендуе іншым працаўнікам рабіць тое ж самае, бо гэта можа спрацаваць супраць іх.
Чэйз лічыць, што адказнасць за празрыстасць заработнай платы маюць несці працадаўцы. Даследаванні паказваюць, што адным з фактараў, якія спрыяюць расаваму і гендарнаму разрыву ў аплаце працы, з’яўляецца тое, што працадаўцы разлічваюць заробак па заробленым супрацоўнікам у мінулым. Так як папярэдні заробак таксама можа быць штучна прыніжаным праз дыскрымінацыю, узнікае заганны круг недаплат.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.