Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Амерыканская фінтэх-кампанія Kyriba сыходзіць з Беларусі

Амерыканская Kyriba ліквідуе беларускі офіс распрацоўкі — ТАА «Кайрыба Інжынірынг». Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

10 каментарыяў

Амерыканская Kyriba ліквідуе беларускі офіс распрацоўкі — ТАА «Кайрыба Інжынірынг». Такая інфармацыя з’явілася на сайце адзінага дзяржрэгістра.

Рашэнне было прынятае ўласнікам кампаніі. Афіцыйна працэдура ліквідацыі юрыдычнай асобы пачалася яшчэ пры канцы снежня мінулага года.

Kyriba — міжнародны правайдар воблачных рашэнняў у галіне фінансавага кіравання. Кампанія распаўсюджвае ўласны прадукт па мадэлі SaaS (software as a service — праграмнае забеспячэнне як паслуга), прапаноўваючы праграмнае забеспячэнне інструментаў хэджавання і менеджменту рызык для фінансавага ўліку. Кліентамі Kyriba з’яўляюцца як невялікія кампаніі, так і вядомыя транснацыянальныя карпарацыі, у прыватнасці, Amazon, Uber, Tesla, Auchan.

R&D офіс Kyriba ў Мінску з’явіўся ў 2018 годзе. Яго стварылі на базе падраздзялення кампаніі, адкрытага сумеснага з Belhard у 2017 годзе. У беларускім офісе працавала каля 100 чалавек. У студзені 2019 года «Кайрыба Інжынірынг» увайшла ў ПВТ. На сайце Парка кампанія па-ранейшаму лічыцца рэзідэнтам, нягледзячы на ліквідацыю.

У студзені гэтага года ўрад уключыў «Кайрыба Інжынірынг» у спіс кампаній з акцыянерамі з недружалюбных краін. Ім забаронена адчужаць долі (акцыі) у беларускіх юрасобах без дазволу Мінфіна.

Kyriba стала чарговай амерыканскай кампаніяй, якая вырашыла сысці з Беларусі.  На сёння ў гэтым спісе, у прыватнасці, такія кампаніі як WorkFusion, EIS Group, Fairmarkit, Freshly, Softeq Development.

Шукаеш працу ў ІТ? Заходзь на jobs.dev.by і першым будзь у курсе самых свежых вакансій

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
7

Великий исход :(

12

А шо случилось? А как так-то? Не ну по телеку все вроде норм!

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

Им запрещено отчуждать доли (акции) в беларуских юрлицах без разрешения Минфина.

Ахахах, компы продадут чтобы зарплаты выплатить - что еще отжать могут?)

zabelarus19
zabelarus19 HR в оац Президента первого
1

можно проверить что у так называемых сотрудников на счетах в банках. там найдется чем вред государству компенсировать

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

ну в прицепе можно и сотрудников в колонию отрабатывать отправить

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

116 вакансий в Беларуси

На девбай. 116 вакансий на всю Беларусь, Карл! :)

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

патриоты не посещают экстримиские ресурсы, у них есть центры занятости населения и распределение в вузах

1

Причем из более-менее известных фирм так только белхард))

Anonymous
Anonymous Developer в GameDevelopment
3

Ой, получается даже "самые низкие налоги" в мире не помогли? Репутация оказалась дороже.

0

Буквально один маленький нюанс, Kyriba пришла не в 2018м, просто до этого у нее не было собственного центра разработки, она с 2000го года работала через Белхард. Что это значит? Компания платила зп беларуским разработчикам 23 года и ушла, выводы делайте сами.