Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Сёлета некалькі вядомых ІТ-кампаній, экс-рэзідэнтаў ПВТ, прынялі рашэнне закрыць свой бізнэс і сысці з Беларусі. Гэта Flo, Wannaby, OneSoil, WorkFusion, Wargaming

dev.by знайшоў яшчэ 20+ ІТ-кампаній, якія выйшлі з ПВТ і запусцілі працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы. Ёсць як беларускія стартапы, так і кампаніі з замежным капіталам. 

17 каментарыя
Яшчэ 20+ кампаній, якія выйшлі з ПВТ і ліквідуюць бізнэс

Сёлета некалькі вядомых ІТ-кампаній, экс-рэзідэнтаў ПВТ, прынялі рашэнне закрыць свой бізнэс і сысці з Беларусі. Гэта Flo, Wannaby, OneSoil, WorkFusion, Wargaming

dev.by знайшоў яшчэ 20+ ІТ-кампаній, якія выйшлі з ПВТ і запусцілі працэдуру ліквідацыі юрыдычнай асобы. Ёсць як беларускія стартапы, так і кампаніі з замежным капіталам. 

EIS Group («Іншуранс Салюшэнс»)

  • У ПВТ — снежань 2008
  • Рашэнне пра ліквідацыю — ліпень 2022

«Іншуранс Салюшэнс» — падраздзяленне амерыканскай EIS Group. Гэта адная з асноўных сусветных кампаній, што ствараюць прадукты для аўтаматызацыі бізнэс-працэсаў страхавых кампаній. Платформа Eis Suite выкарыстоўваецца страхавымі кампаніямі па ўсім свеце.

Штаб-кватэра EIS — у Сан-Францыска, офісы распрацоўкі ёсць у тым ліку ў Канадзе, Літве, Латвіі, Украіне, Беларусі. Глабальны штат налічвае 1200+ чалавек, у Мінску працавала каля 250 супрацоўнікаў.

У ліпені мінулага года EIS прыцягнула больш за 100 мільёнаў долараў ад міжнароднага інвестфонду TPG. Кампанія заяўляла, што частка інвестыцый пойдзе на развіццё мінскага офіса — яго планавалі пашырыць на 30%.

Сёлета EIS прыкладна на 30% павялічыла штат літоўскага офіса.

Літоўскае падраздзяленне EIS трапіла ў топ-50 кампаній сектара «інфармацыя і сувязь» паводле выплачаных падаткаў — 1,7 мільёна еўра за тры кварталы. 

Vochi

  • У ПВТ — снежань 2019
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

Vochi — AI-рэдактар, які ўмее распазнаваць аб’екты на відэа/фота і накладаць эфекты. Стартап быў заснаваны ў 2019 годзе Іллём Лесуном, Ганнай Буглаковай, Васілём Касніцкім, Сяргеем Малюціным. Гэта партфельны праект інвестыцыйнай кампаніі Bulba Ventures Юрыя Мельнічка і Андрэя Аўсіевіча.

За два гады ад моманту заснавання Vochi прыцягнуў каля 4 мільёнаў долараў. Сярод інвестараў — Angelsdeck, A.Partners, TA Ventures, Kolos VC, Startup Wise Guys, Flyer One Ventures, а таксама топ-менеджары беларускага Verv і эстонскага Bolt. 

Пры канцы мінулага года Vochi купіла амерыканская Pinterest. Суму ўгоды бакі не раскрылі. Эксперты, апытаныя dev.by, казалі пра сумы ад 15 да 100 млн долараў.

У чэрвені гэтага года Pinterest абвясціла пра адкрыццё офіса ў Варшаве. Ядром варшаўскага офіса планавалі зрабіць каманду Vochi. 

Appodeal

  • У ПВТ — верасень 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — студзень 2022

Appodeal Inc — сэрвіс для аптымізацыі даходаў ад мабільнай рэкламы, арыентаваны на распрацоўшчыкаў мабільных праграм. Яго запусціў у 2014 годзе расійскі бізнэсовец Павел Голубеў спачатку як унутраны сэрвіс (дапамагаў манетызаваць праграмы) для кампаніі-выдаўца гульняў Alfa Production, затым як асобны праект.

У 2018 годзе кампанія адкрыла офіс распрацоўкі ў Мінску. Тут працавала 50+ чалавек. Увосень 2020 года Павел Голубеў заявіў пра планы адкрыць офіс па-за межамі Беларусі і рэлакаваць супрацоўнікаў з Мінска. На той момант гадавая выручка кампаніі перавышала 100 мільёнаў долараў. Цяпер на сайце кампаніі пазначаныя кантакты офісаў у трох лакацыях — у Осціне, Барселоне і Варшаве.

Credentially («Доктар Фокусд»)

  • У ПВТ — снежань 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — чэрвень 2022

Credentially — гэта брытанска-беларускі стартап у сферы HR для аховы здароўя. Прадукт спрашчае пошук, найманне і анбордзінг медперсаналу. Праект заснавалі праграміст Арцём Стаўпоўскі і доктар хуткай дапамогі Кіт Лэйзам.

У снежні 2018 юрыдычная асоба ў Беларусі «Доктар Фокусд» стала рэзідэнтам ПВТ. Праз год, у снежні 2019 года, Credentially атрымаў амаль 2 мільёны долараў пасяўных інвестыцый.

Rampiq

  • У ПВТ — кастрычнік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — май 2022

Rampiq — міжнароднае digital-агенцтва з офісамі ў ЗША, на Кіпры, у Расіі. Кампанія працуе на канкурэнтных рынках і дапамагае кліентам з розных сфер (SAAS, IT outsourcing, Ecommerce, AI/ML, CRM consulting, etc) атрымліваць больш прыбытку ад укладанняў у інтэрнэт-маркетынг.

У Беларусі быў адкрыты цэнтр распрацоўкі — «Рамп АйК’ю». Кампанія займалася прасоўваннем у інтэрнэце (стратэгічнае планаванне, SEO, кантэнтны маркетынг, кантэкстная рэклама, вэб-аналітыка).

«Белкрыптасток»

  • У ПВТ — снежань 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — май 2022

«Белкрыптасток» была створаная ў 2017 годзе. Займалася распрацоўкай праграмных кампанентаў для гандлю актывамі, праграмных рашэнняў для крыптавалютнага працэсінгу (апрацоўкі плацяжоў у крыптавалютах), праграмных рашэнняў для гандлю крыпта- і фіятнымі валютамі. Таксама кампанія распрацоўвала платформу для крыптабіржаў.

 Cognitive Apps

  • У ПВТ — кастрычнік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

Беларускі стартап «Когнітыў Апс» распрацаваў праграму, якая можа дыягнаставаць псіхічнае расстройства і даць парады па лячэнні. У 2020 годзе стартап прыцягнуў 100 тысяч долараў пры ацэнцы ў 1 мільён долараў. 

CloudCall Group 

  • У ПВТ — сакавік 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — студзень 2022

Кампанія «КлаўдКол БіУай» спецыялізавалася на стварэнні праграмнага забеспячэння ў галіне інавацыйнай воблачнай службы сувязі. Распрацоўвала і падтрымлівала праграмны прадукт класа CTI (Computer Telephony Integration), які дазваляе інтэграваць сістэмы тэлефаніі з CRM-сістэмамі. Глабальны штат — 200 чалавек, у Беларусі працавала каля 30 супрацоўнікаў. 

Kreosoft

  • У ПВТ — снежань 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — кастрычнік 2022

«КрэаСофт» займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі і аптымізацыі ўсіх працэсаў будаўнічага праектавання. Таксама стварала воблачныя рашэнні з выкарыстаннем вэб-тэхналогій, 3D графікі, машыннага навучання, штучнага інтэлекту для кліентаў з Вялікабрытаніі і ЗША.

WebSpace («Лібертайм») 

  • У ПВТ — кастрычнік 2019
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

«Лібертайм» распрацоўвала карыстальніцкае праграмнае забеспячэнне, вэб-, мабільныя і дэсктопныя праграмы. Офісы кампаніі размешчаныя ў Сан-Францыска, Нью-Ёрку, Лондане. Таксама на сайце кампаніі па-ранейшаму ёсць кантактная інфармацыя пра мінскі офіс. 

Neural Vision 

  • У ПВТ — сакавік 2021
  • Рашэнне пра ліквідацыю — кастрычнік 2022

«Нюрал Віжн» была заснаваная ў 2020 годзе. Спецыялізуецца на машынным навучанні ў галінах тэхнічнага зроку і аналізу даных. Цяпер развівае рашэнні, звязаныя з кантролем якасці выпусканай прадукцыі. Мяркуючы з інфармацыі на сайце, кампанія зарэгістраваная ў Польшчы.

Smart Satu («СмартСатуЛаб»)

  • У ПВТ — сакавік 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

«СмартСатуЛаб» была цэнтрам распрацоўкі казахскага стартапа, які стварыў платформу для b2b-продажаў. Платформа дазваляе рабіць пакупкі праз інтэрнэт, таксама дае магчымасць крамам, рэстаранам адпраўляць прамыя заказы пастаўшчыкам, дыстрыб’ютарам, вытворцам. У Беларусі працавала невялікая каманда — 10+ чалавек. 

STAARTER («Стаартэр Лабс»)

  • У ПВТ — красавік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — красавік 2022

«Стаартэр Лабс» была створаная ў 2019 годзе. Асноўны напрамак бізнэсу — распрацоўка заказнога праграмнага забеспячэння (вэб- і мабільныя праграмы), праектаванне карыстальніцкага ўзаемадзеяння (UX Design) і дызайн інтэрфейсаў (UI Design) для кліентаў са сфер: HoReCa, турызм, сфера камунікацый і маркетынг.

У прыватнасці, каманда стварала праграму на аснове геалакацыі, якая дазваляе знаёміцца і камунікаваць. 

Fairmarkit («Фэйрмаркіт»)

  • У ПВТ — ліпень 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — чэрвень 2022

«Фэйрмаркіт» была цэнтрам распрацоўкі амерыканскай карпарацыі Fairmarkitinc (галаўны офіс у Бостане). Распрацоўвала SAAS-платформу fairmarkit.com для аддзелаў закупак буйных карпарацый.

Frontbyte

  • У ПВТ — верасень 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — ліпень 2022

«Франтбайт» — даччыная кампанія нарвежскай карпарацыі Frontbyte AS.

Мінскі офіс запрацаваў у 2017 годзе. Кампанія распрацоўвала праграмы для спорту і здаровага ладу жыцця. Флагманскі праект — BirdieEyes — стаў афіцыйнай праграмай нарвежскай федэрацыі гольфа. Гэта платформа, якая аб’ядноўвае гульцоў і гольф-клубы.

Exto Digital

  • У ПВТ — красавік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

«Экста Дзіджытал» распрацоўвала софт для электроннай камерцыі на базе платформы Shopify з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.

Exto.io («ЭКСТА ЕКОМЕРС»)

  • У ПВТ — верасень 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — ліпень 2022

«ЭКСТА ЕКОМЕРС» — беларуская кампанія, заснаваная ў 2017 годзе. Распрацоўвала праграмы для папулярных B2C і B2B платформаў электроннай камерцыі (Shopify, Oro Commerce, Magento), у тым ліку тых, якія базуюцца на тэхналогіях Machine Learning і Blockchain.

AppXite («ЭпКсайт»)

  • У ПВТ — сакавік 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

«ЭпКсайт» — офіс латвійскай кампаніі AppXite, якая займаецца распрацоўкай воблачных сэрвісаў. AppXite належыць Atea — буйному пастаўшчыку рашэнняў для ІТ-інфраструктуры ў скандынаўскім і балтыйскім рэгіёнах. Atea прысутнічае ў 80+ гарадах Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Гадавы абарот — каля 4 мільярдаў еўра. 

Social Discovery Ventures («ЭсДзіВі Софт»)

  • У ПВТ — чэрвень 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — верасень 2022

«ЭсДзіВі Софт» — мінскі офіс міжнароднага інтэрнэт-холдынга з расійскімі каранямі, заснаванага ў 1991 годзе. Кампанія займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння ў галіне камунікацый і зносін людзей у інтэрнэце. 

Хто яшчэ

TutorOnline

  • У ПВТ — кастрычнік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022

Філіял расійскай анлайн-школы.

«Рокет Софтвер»

  • У ПВТ — красавік 2020
  • Рашэнне пра ліквідацыю — ліпень 2022

Кампанія займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння на заказ. 

«Еўрус Тэх»

  • У ПВТ — верасень 2018
  • Рашэнне пра ліквідацыю — чэрвень 2022

«Еўрус Тэх» — праект з Крэмніевай даліны. Кампанія распрацоўвала праграмнае забеспячэнне для сферы крэдытавання.

«Модэрн Софт Эр энд Дзі» 

  • У ПВТ — кастрычнік 2019
  • Рашэнне пра ліквідацыю — жнівень 2022
ІТ-сектар страціў 13+ тысяч спецыялістаў. Пік звальненняў відаць пройдзены
ІТ-сектар страціў 13+ тысяч спецыялістаў. Пік звальненняў, відаць, пройдзены
Па тэме
ІТ-сектар страціў 13+ тысяч спецыялістаў. Пік звальненняў, відаць, пройдзены
На што скардзяцца айцішнікі з EPAM Itransition і ўвогуле вялікага аўтсорсу
На што скардзяцца айцішнікі з EPAM, Itransition і ўвогуле вялікага аўтсорсу
Па тэме
На што скардзяцца айцішнікі з EPAM, Itransition і ўвогуле вялікага аўтсорсу
Закрываюць два офісы ў Мінску з чатырох? Што адбываецца ў iTechArt
Закрываюць два офісы ў Мінску з чатырох? Што адбываецца ў iTechArt
Па тэме
Закрываюць два офісы ў Мінску з чатырох? Што адбываецца ў iTechArt
Каманда ў 4 разы меншая. Lesta ўпершыню расказвае пра мінскі офіс
Каманда ў 4 разы меншая. Lesta ўпершыню расказвае пра мінскі офіс
Па тэме
Каманда ў 4 разы меншая. Lesta ўпершыню расказвае пра мінскі офіс
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі
Па тэме
Яшчэ адзін вядомы распрацоўшчык гульняў закрывае мінскі офіс. Але застаецца ў Беларусі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
8

Это тренд, кто не закрылся - зашквар)

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
9

Список резидентов ПВТ имеет фиксированный размер, поэтому пришлось провести оптимизацию, чтобы добавить новые компании! :)

4

зато конкурентов у наших госпредприятий меньше будет. нужно создавать свои продукты с высокой добавочной стоимостью и продавать на рынках где нас не знают и ждут

2

Забавно видеть в этом списке компании, которые в пвт после августа 2020 года. Тогда их ничего не смущало, а теперь вот прям невмоготу стало. Лицемеры.

0

До конца 2020 ещё была надежда. И бизнес перевезти это не дело одного дня. Ну не хочет например ведущий разработчик переезжать, а найти ему замену и обучить - пол года.

2

Я так понимаю, после событий февраля, что ведущим разработчикам резко захотелось разъехаться по казахстанам и прочим аулам? А почему?

-2

А что их должно было смущать? Ничего личного, только бизнес. Деньги не пахнут. Снимут санкции (имею ввиду фин. сектор) и к бабке не ходи - через день опять ломанутся в ПВТ, если сохранятся условия по налогам.

4

еще посмотрим брать ли этих "беглых" обратно. сначала пусть наказание отбудут, посидят подумают

Anonymous
Anonymous
3

Санкции - не снимут. Добавят. Щас орки на танках полезут с белки и сразу добавят. А те кто не успел вывезти команды будут платочками своим лидам, мидлам и сеньёрам махать, когда их мобилизуют.

0

Ты уже это ванговал. В результате минус 13 000 кодеров.
Но я бы попросил не повторяться. Просто перечисли какие финансовые санкции мешают белайти

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
5

Интересное наблюдение по лайкам и дизлайкам: где малейшая критика — сразу дизы или до 0 накликивают, а там где критика уехавших, компаний — там сразу много лайков :) Идеологи, тут вам не гос каналы, где можно вешать лапшу на уши. Ваша «борьба» с «еретиками», т.е. людьми с отличающейся точкой зрения от истинно правильной линии партии методички, выглядит глупо и в долгосрочной перспективе вредит стране. Вы защищаете не народ Беларуси, а «кресло и компанию» :) Ваш фанатизм начинает напоминать КНДР, где вождь святой :). А причина такого поведения с вашей стороны страх, что в другой системе координат вам не будет места, вот и вы, как преступник, которому светит очень много, стараетесь спасти свою шкуру, делая и говоря люблю дичь. Но этим вы только закапываете себя глубже :)

Anonymous
Anonymous
0

Модерн Софт Эр энд Ди

Джисус крайст!

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

так и есть! и php станет великим эгаин!

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HR в World Of Wordpress
-3

Что не так с php?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

ну типо never again, когда есть nodejs

Anonymous
Anonymous
0

проплаченных укропольских сбежал как мышь Беларус всегда на стороне своего государства бегунки бездомные

Вы прослушали краткую лекцию "как распознать закатноболотного"

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

логика типичного друпалиста