Амерыканскія дзяржшколы падалі ў суд на бігтэх-кампаніі

Школьная акруга Сіэтла падала пазоў супраць шэрагу тэхналагічных кампаній, паведамляе Reuters. Іх абвінавачваюць у пагаршэнні псіхалагічнага здароўя дзяцей і беспасярэднім уплыве на здольнасць школ выконваць сваю прамую задачу — даваць адукацыю.

2 каментарыя

Пазоў быў пададзены ў пятніцу. Адказчыкамі выступаюць Alphabet, Meta, Snap і ByteDance (уладальнік TikTok). Пазоўнікі лічаць, што прадукты гэтых кампаній спецыяльна ўладкаваныя так, каб выклікаць залежнасць у дзяцей, а таксама што яны наносяць шкоду іх псіхіцы.

«Адказчыкі паспяхова эксплуатуюць дзіцячыя неакрэплыя розумы і падсаджваюць дзясяткі мільёнаў школьнікаў па ўсёй краіне на пятлю станоўчай зваротнай сувязі, выклікаючы празмернае выкарыстанне і злоўжыванне сваімі сацыяльнымі платформамі», — гаворыцца ў дакуменце.

Пазоўнікі сцвярджаюць, што ў школьнікаў з такімі праблемамі горшая паспяховасць і праз гэта школам даводзіцца прымаць меры — напрыклад, вучыць настаўнікаў распазнаваць і працаваць з сімптомамі, наймаць спецыялістаў і ствараць рэсурсы, якія папярэджваюць дзяцей пра рызыкі выкарыстання сацсетак. Яны патрабуюць ад кампаній кампенсацыю матэрыяльных выдаткаў ды іншыя выплаты.

Google у каментары Reuters адзначыла, што вельмі шмат укладвае ў распрацоўку бяспечных для дзяцей платформаў і стварае розныя функцыі для клопату пра іх дабрабыт. У Snap адзначылі, што цесна супрацоўнічаюць з рознымі спецыялізаванымі арганізацыямі і надаюць вялікае значэнне псіхалагічнаму здароўю сваіх карыстальнікаў. Meta і TikTok на запыт выдання не адказалі, але раней заяўлялі, што імкнуцца пазбавіць свае платформы ад шкоднага кантэнту і шмат інвестуюць у мадэрацыю.

Австралийская школа запретила старшеклассникам пользоваться телефонами. Как поменялось поведение детей
По теме
Австралийская школа запретила старшеклассникам пользоваться телефонами. Как поменялось поведение детей

Читать на dev.by