Амерыканскі рэгулятар упершыню прыняў рашэнне пра аўтарскія правы на выяву, створаную АІ
Бюро па аўтарскіх правах ЗША заявіла, што выявы, створаныя пры дапамозе Midjourney, не маюць абараняцца аўтарскімі правамі.

Ведамства патлумачыла, што аўтарка кнігі «Золак світання» Крыс Каштанава мае аўтарскія правы на частку кнігі, якую напісала і аформіла асабіста. Аднак правы не распаўсюджваюцца на малюнкі, створаныя Midjourney. Бюро перарэгіструе кнігу для выключэння малюнкаў, якія «не з’яўляюцца прадуктам чалавечага аўтарства».
«Той факт, што канкрэтны вынік працы Midjourney не можа быць прадказаны карыстальнікамі, адрознівае Midjourney для мэт аўтарскага права ад іншых інструментаў, якія выкарыстоўваюцца мастакамі», — паведамілі ў Бюро.
Галоўны юрысконсульт Midjouney Макс Сілс заявіў, што рашэнне ведамства — «вялікая перамога для Крыс, Midjourney і мастакоў», так як Бюро «ясна кажа, што калі мастак ажыццяўляе творчы кантроль над інструментам генерацыі выяў, такім як Midjourney, вынік можа быць абаронены».
Агенцтва адзначае, што гэта адное з першых рашэнняў амерыканскага ведамства ў пытанні аб’ёму абароны аўтарскіх правоў на аб’екты, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту. Каштанава назвала рашэнне «выдатнай навіной». Аўтарка дадала, што падумае, якія аргументы прывесці на карысць абароны падобных выяў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.