Амерыканскі ВНУ прымусіў усіх студэнтаў вывучаць ШІ

Кіраўніцтва Універсітэта штата Агая вырашыла, што ўсе яго студэнты павінны будуць умець карыстацца ШІ. Прычым валодаць тэхналогіяй ад іх будуць патрабаваць на высокім узроўні, піша The Guardian.

Пакінуць каментарый

У ВНУ хочуць, каб студэнты былі не проста добра падрыхтаваныя да рынку працы будучыні, але і былі на ім больш канкурэнтаздольнымі за астатніх. ШІ ўжо змяняе наша жыццё, працу, выкладанне і вучобу, а ў бліжэйшай перспектыве не застанецца ніводнай прафесіі ці галіны, якая б не адчула на сабе ўплыў тэхналогіі, адзначаюць там.

Ініцыятыва па распаўсюджванні ШІ-пісьменнасці будзе рэалізоўвацца паралельна з асноўнай навучальнай праграмай. Са студэнтаў плануюць рабіць свайго роду «білінгваў»: яны павінны будуць валодаць, з аднаго боку, профільнымі прадметамі, а з другога — ведаць, як ШІ прымяняецца ў іх сферы. Вывучэнне ШІ ў рамках гэтай ініцыятывы пачнецца з надыходзячага навучальнага года.

Але пры выкананні заданняў выдаваць згенераваныя ШІ працы за свае будзе нельга. Як усё гэта сумясціць у навучальным працэсе, выкладчыкам растлумачаць пазней.

Акрамя гэтага, у Агая распрацоўваецца комплексная стратэгія па навучанні дзяцей ШІ. Іх плануюць рыхтаваць да ШІ-рэвалюцыі ўжо з дзіцячага садка і далей у школе.

Згодна з даследаваннем Pew Research Center, у 2024 годзе 26% падлеткаў выкарыстоўвалі ШІ для выканання хатніх заданняў. Гэта ўдвая больш, чым у 2023-м.

З-за ChatGPT выкладчыкі амерыканскіх ВНУ вяртаюцца да старых метадаў праверкі ведаў
Па тэме
З-за ChatGPT выкладчыкі амерыканскіх ВНУ вяртаюцца да старых метадаў праверкі ведаў
Кітайскія распрацоўшчыкі раптоўна абмежавалі свае чат-боты ў краіне
Па тэме
Кітайскія распрацоўшчыкі раптоўна абмежавалі свае чат-боты ў краіне
Хочацца плакаць: у карыстальніка Reddit сястра не можа зрабіць элементарнае хатняе без ChatGPT. Рэакцыя бацькоў яшчэ сумнейшай
Па тэме
Хочацца плакаць: у карыстальніка Reddit сястра не можа зрабіць элементарнае хатняе без ChatGPT. Рэакцыя бацькоў яшчэ сумнейшай

Читать на dev.by