Амерыканскі рэгулятар: разумныя гадзіннікі і пярсцёнкі не могуць вымяраць узровень глюкозы ў крыві

Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) ЗША заявіла, што сёння не існуе сертыфікаваных гаджатаў для вымярэння ўзроўню глюкозы.

Пакінуць каментарый

У бюлетэні рэгулятара паказана, што ўпраўленне «не аўтарызавала, не ўхваляла і не сертыфікавала ніякіх разумных гадзіннікаў або разумных пярсцёнкаў, прызначаных для вымярэння або ацэнкі значэнняў узроўню глюкозы ў крыві».

Дагэтуль аніводны буйны вытворца не выпускаў разумных гадзіннікаў або пярсцёнкаў з падобнай функцыяй. Apple Watch, Fitbit або Oura Ring маюць толькі інтэграцыю з ухваленым FDA бесперапынным маніторам глюкозы (CGM) — прыладай, якая выкарыстоўвае іголкі для пробы крыві.

Папярэджанне тычыцца вытворцаў-махляроў, якія заяўляюць, што іх прылады здольныя праводзіць неінвазіўнае вымярэнне ўзроўню глюкозы ў крыві. Часта такія гаджаты прадаюць на гандлёвых пляцоўках, сайтах вытворцаў і праз краўдфандынгавыя кампаніі.

Упраўленне заклікае спажыўцоў паведамляць пра такія прапановы праз анлайн-форму. Паводле даных СМІ, падобную тэхналогію ўжо шмат гадоў распрацоўваюць Apple і Samsung.

Apple отключит датчик уровня кислорода в Watch, чтобы обойти запрет на импорт
По теме
Apple отключит датчик уровня кислорода в Watch, чтобы обойти запрет на импорт
Apple зноў можа прадаваць Apple Watch у ЗША, але нядоўга
Па тэме
Apple зноў можа прадаваць Apple Watch у ЗША, але нядоўга
Samsung дадасць АІ-сэрвісы ў смартфоны, навушнікі і разумныя гадзіннікі
Па тэме
Samsung дадасць АІ-сэрвісы ў смартфоны, навушнікі і разумныя гадзіннікі

Читать на dev.by