«Памылковы», «вар'ят» і не разбіраецца ў кібербяспецы: «хросны бацька» ШІ выказаўся пра генеральнага дырэктара Anthropic
Піянер ШІ Ян Лекун заявіў, што наогул не хвалюецца праз тое, што ШІ выйдзе з-пад кантролю і знішчыць чалавецтва. Ён раскрытыкаваў CEO Anthropic Дарыё Амадэі, які гучна выказвае занепакоенасць наконт ШІ і заклікае запавольніць распрацоўку тэхналогіі, у інтэрв’ю Fortune.
Піянер ШІ Ян Лекун заявіў, што наогул не хвалюецца праз тое, што ШІ выйдзе з-пад кантролю і знішчыць чалавецтва. Ён раскрытыкаваў CEO Anthropic Дарыё Амадэі, які гучна выказвае занепакоенасць наконт ШІ і заклікае запавольніць распрацоўку тэхналогіі, у інтэрв’ю Fortune.
Лекун назваў Амадэі «тым, хто памыляецца» і «вар’ятам». Ён таксама заявіў, што словы Амадэі і кіраўніка OpenAI Сэма Альтмана пра экзістэнцыяльную пагрозу ШІ шкодзяць усім, у тым напалоханую грамадскасць, і назваў гэтую рыторыку «найгоршай маркетынгавай кампаніяй, якую толькі можна ўявіць». Паводле паведамлення Bloomberg, Anthropic плануе правесці IPO ў сярэдзіне лістапада.
Закрануўшы сувязь Амадэі з рухам эфектыўнага альтруізму (EA), Лекун адзначыў, што сястра Амадэі замужам за сузаснавальнікам філантрапічных арганізацый, звязаных з EA. «Дарыё спрабуе дыстанцыявацца ад Open Philanthropy, але ён цалкам у гэтым. Я думаю, ён абсалютна памыляецца», — сказаў Лекун. На ягоную думку, сам рух EA «супертаксічны», а яго прыхільнікі ў ШІ-лабараторыях пакутуюць ад «параноі», праз што прымаюць памылковыя рашэнні. «Мяркуючы па ўсім, у людзей праблемы з псіхікай», — дадаў ён.
Лекун дапускае, што Амадэі шчыра адчувае страх, які трансліруе, але крытыкуе ягоныя дзеянні: «Заявы пра тое, што ШІ занадта небяспечны, каб даваць яго ў нашы рукі, і словы пра тое, што яго трэба рэгуляваць, і сцвярджэнні, што [мадэлі з адкрытым зыходным кодам] занадта небяспечныя — гэта захоп рэгулявання, які меў бы жахлівыя наступствы, калі б за гэтым пайшлі законы Кангрэса».
Ян Лекун застаецца адзіным з «хросных бацькоў ШІ», хто не верыць у пагрозу тэхналогіі і лічыць рызыкі перабольшанымі. Узлом Hugging Face агентамі OpenAI ён тлумачыць не «некіравальнасцю» ШІ, а дрэннымі «пясочніцамі» і слабай кібербяспекай. Лекун выступае супраць рэгулявання ШІ і лічыць, што буйныя кампаніі лабіруюць законы пра бяспеку, каб абмежаваць канкурэнцыю і заблакаваць опэнсорс.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.